Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Пчала-цясляр у горадзе

пчала-цясляр

Дакументацыйныя здымкі

Не магу сказаць, што я люблю падобныя сытуацыі, калі патрэбны выбар паміж двума цікавымі істотамі як аб'ектамі здымак. Пра першы аб'ект будзе асобная фота-гісторыя, а другі - вось, на здымках тут.

Гэта пчала-цясляр (Xylocopa valga), якая для мяне выдатны прыклад прыроднага дызайну. Усё ў ёй вытрымана ў самым сучасным падыходзе як формы цела і галавы, якімі яна найбольш нагадвае вялікіх водных жукоў з іх абцякаемасцю, так і крылаў сіняга колеру - як раз у колер цела. Ну і памеры сур'ёзныя - знікаюць сумневы, што такое насякомае можа самастойна і пастаяць за сябе, і выгрызьці у старай драўніне адпаведна доўгі ход для размяшчэння ў ім яек і ежы для будучага патомства.

Менавіта старая драўніна з разабранага дому і агарожа будаўнічай пляцоўкі драўлянымі слупамі і прыцягнула ў месца, дзе я чакаў цікавую птушку, гэтую пчалу. Зняць яе атрымалася далёка не с першага разу. Але пчала раз за разам праз прамежкі ў некалькі хвілін вярталася то да драўляных балак, то да слупа агарожы і таму атрымалася задакументаваць яе знаходку.

Гэта ўжо трэцяе месца, дзе я бачыў гэты паўднёвы від, занесены ў чырвоную кнігу Беларусі ў нашым горадзе, а ў адным з іх сустракаў гэтых пчолаў нават неаднойчы.

Гродна, 31-05-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі