Не так даўно я назіраў на гэтым жа пляжы як самка рачной крычкі (Sterna hirundo) двойчы выкінула прынесеную ёй самцом рыбу і вось стаў сведкам амаль супрацьлеглай сытуацыі. Аказалася, што самец крычкі, які цяпер купазўся ў некалькіх метрах ад самкі з рыбкай у дзюбе, прынёс і перадаў ёй ... зашырокую здабычу!
Як самка ні стралася, рыбка застрала ў самай шырокай (высокай) сваёй частцы:
Хутка самец сеў побач з ёй і пачаў чысціць пер'е пасля купання, а самка ўсё мучалася з прынесенай ім здабычай. Нарэшце яна не вытрымала і ўзляцела, але палёт працягваўся толькі некалькі секунд і закончыўся ў тым самым месцы, дзе і пачаўся - ля самай вады і самца побач. І гэта было правільнае рашэнне - хутчэй за ўсё ўзмахі крыламі дапамаглі праглынуць самую шырокую частку рыбкі, але цяпер яна аказалася яшчэ і задоўгай і не змяшчалася ў страваводзе)
Праз 4 хвіліны пасля пачатку маіх назіранняў самцы ў рэшце рэшт атрымалася прапіхнуць здабычу нестандартных памераў у сябе, але рыбка выразна вылучалася на шыі і целе птушкі яшчэ каля хвіліны, калі нарэшце трапіла ў страўнік.
Нёман у Гродна, 13-05-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ