Другі дзень назіраньняў з дапамогай камеры на касьцёле.
У пачатку 10 гадзіны самка прабыла на гняздзе 6 хвілін, праз хвіліну на гняздо прыляцеў самец, літаральна прабег праз нішу і зьнік. Як бы спраўджваў –ці не зьнесла самка яйка за гэты час? Аднак праз некалькі секундаў вярнуўся, прысеў у ямку і праз 1,5 хвіліны адляцеў.
Праз гадзінку самец прыляцеў і прабыў на гняздзе 8 хвілін.
У абед самка прабыла на гняздзе 26 хвілін – прысядала ў ямку, перабірала кавалкі каля яе і проста стаяла і круцілася каля гнязда.
Цікава, што прыкладна праз 2 гадзіны самка зноў правяла на будучым гняздзе 27 хвілін – трэніравалася інкубаваць яйкі ў ямцы.
З 18 да 19.30 нікога не было, потым на некалькі секунд прыляцеў самец.
Пасля 19.40 я перастаў запісваць відэасігнал.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
yanat - 08.04.2011 - 01:29
07.04 птушкі, хаваліся ад
07.04 птушкі, хаваліся ад ветру і дажджу на сцяне касцёла. Калі дождж спыняўся, самец час ад часу адлятаў, а самка сядзела забіўшся ў куток. Было добра відаць, што надвор'е ім не спадабаецца. Цікава, а чаму яны ніколі ў гняздзе сваім не хаваюцца ад дрэннага надвор'я?
Harrier - 08.04.2011 - 11:53
In reply to 07.04 птушкі, хаваліся ад by yanat
Я паглядзеў запісы з
Я паглядзеў запісы з учорашняга дня. Атрымліваецца, што самка сядзела за статуяй больш гадзіны. выглядваючы з-за яе - з 15.46 да 16.52 - як раз, калі йшоў моцны додждж (?).