Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Птушкі Гуджарата: жоўтаногі зялёны голуб

Дакументацыйны здымак.

Жоўтаногіх зялёных галубоў (Treron phoenicoptera) сустрэлі толькі два разы, і абодва - каля пасялення чалавека. Птушкі надзвычай прыгожыя - яркіх і мяккіх колераў адначасова, сапраўдныя трапічныя галубы!

Унутры лесу Sasan Gir знаходзяццца некалькі вёсак Maldhari - каля стагоддзя таму гэтае намаднае племя асела ў Гіры і дагэтуль мае быдла, пашы і свае паселішчы тут. Цікава, што негледзячы на велізарную колькасць аленяў, азіяцкія львы дагэтуль каля 30% сваіх ахвяр знаходзяць сярод быдла мальдхары...

Галубы ж сустрэліся нам толькі каля адной з вёсак мальдхары.

Sassn Gir, Gujarat, India

16-01-2012

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі