З другой спробы атрымалася паглядзець вялікага арляца (Aquila clanga), які паляваў над нізінным балотам і ТВП Дзікае (Пружанскі раён, Берасцейшчына). Да прыемных пачуцьцяў, звязаных з назіраньнямі гэтай рэдкай і прыгожай птушкі, дадаваліся не вельмі прыемныя з-за таго, што на гэтай дарозе праз балота на тэрыторыі Берасцейшчыны адсутнічае асфальт і шматлікія машыны, асабліва грузавікі, абдавалі нас клубамі густога пылу.
Цікава, што знайшліся мільёны каб збудаваць аб'яздную дарогу вакол пушчы, якой мала хто карыстаецца, а на некалькі км гэтай дарогі, па якой машыны едуць амаль штохвілінна, грошай на асфальт няма...
май 2012
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ