Дакументацыйны здымак.
Зусім нечакана на невялікай, але са стромымі берагамі рэчцы Сьвіслач у межах Гродзенскага раёну сустрэлі вывадак вялікага савука (Mergus merganser) з 8 ужо амаль дарослага памеру птушанятамі. Яны яўна вывяліся на Сьвіслачы, бо ляцець не хацелі нават калі зусім блізка да іх пад`ехала машына, з якой вылезлі на бераг жадаючыя купацца. А ад Нёмана ўверх па Сьвіслачы да гэтага месца км 3-4 па рацэ.
11-07-2012
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ