1. У спаборніцтве ўдзельнічаюць толькі каманды з 4 чалавек. Не меней за палову чальцоў каманды павінны мець не менш за 18 год. Кожная каманда да 18.00 дня напярэдадні пачатку спаборніцтваў паведамляе назву каманды, склад, колькасць і дакладны ўзрост удзельнікаў маладзейшых за 18 год, месца старту і нумар тэлефона для сувязі ў аргкамітэт. Змяненні ў складзе каманды альбо новае месца старту павінны быць паведамлены ў аргкамітэт да пачатку спаборніцтваў. Склад каманды не можа змяняцца пасля пачатку спаборніцтваў.
2. Разам з чальцамі каманды пад час спаборніцтваў могуць знаходзіцца іншыя асобы: кіроўца, журналісты, назіральнікі. Але ніхто па-за чальцамі каманды не можа прымаць удзел у пошуку і/або вызначэнні птушак.
3. Спаборніцтвы праводзяцца ў першую суботу верасня з 6.00 да 15.00 на працягу 9 гадзін.
4. Для перамяшчэння падчас спаборніцтваў можна выкарыстоўваць любыя транспартныя сродкі.
5. Усе чальцы каманды пад час перамяшчэння мусяць знаходзіцца ў тым самым транспартным сродку. Калі гэта не магчыма – напрыклад, для каманды на роварах, чальцы каманды мусяць знаходзіцца на адлегласці, якая дазваляе галасавы кантакт паміж усімі чальцамі каманды. Увесь час спаборніцтваў чальцы каманды мусяць знаходзіцца разам на адлегласці, якая дазваляе галасавы кантакт паміж усімі чальцамі каманды.
6. Перамагае каманда, якая з 6.00 да 15.00 зарэгіструе ў дзень правядзення чэмпіянату найбольшую колькасць відаў дзікіх птушак ў прыродзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
7. Улічваюцца толькі віды, якія пабачылі/пачулі ўсе чальцы каманды. Забараняецца спецыяльна палохаць птушак і рабіць іншыя дзеянні, каб ускладніць ці зрабіць немагчымым назіранне птушак іншай камандзе.
8. Аб рэгістрацыі кожнага наступнага дзесятага віду, пачынаючы з дваццатага, каманды па мабільным тэлефоне паведамляюць ў аргкамітэт:каманда, нумар і назву віду.
9. Да 15.00 каманда павінна вярнуцца ў месца старту, калі аргкамітэт не вызначыў пункт збору для пэўнага рэгіёна.
10. Нельга выкарыстоўваць запісы галасоў птушак, сеткі ці іншыя прыстасаванні, акрамя бінокляў, трубаў, транспартных сродкаў і вызначальнікаў.
11. За кожныя 5 хвілін спазнення да месца фінішу са спіса каманды адымаецца адзін від.
12. З 15.00 да 15.30 усе каманды павінны паведаміць у аргкамітэт колькасць зарэгістраваных відаў. Да 16.00 у аргкамітэт павінен быць перададзеныпоўны спіс відаў з указаннем вадаёма, населенага пункта ці мясцовасці, дзе адзначаны кожны від і колькасць асобін, адзначаных, калі від быў зарэгістраваны ў першы раз. У аргкамітэт перадаюцца палявыя запісы, а не чыставік. Спіс птушак павінен весціся ў сістэматычным ці храналагічным парадку на беларускай, рускай ці лацінскай мовах. Спіс можна перадаць Журы па факсу ці па электроннай пошце.
13. У дзень правядзення чэмпіянату Журы вызначае каманду-пераможцу, месцы іншых каманд-удзельніц, і паведамляе вынікі спаборніцтваў усім удзельнікам. У выпадку аднолькавай колькасці відаў перамагае каманда, якая перадала свой спіс раней.
14. Спрэчныя моманты вырашае Журы. Журы можа звяртацца да чальцоў каманды за ўдакладненнямі.
15. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і абскарджанню не падлягае.
Тэлефоны аргкамітэту: (017)-263-06-13; маб. +375-292-23-06-13
Пераможцы і ўзнагароды будуць прызнаныя ў наступных катэгорыях:
1. Найбольш адзначаных відаў – ацэньвае Журы;
Дадатковыя катэгорыі, ўсталяваныя сайтам www.BirdWatch.by
2. Найцікавейшы рэпартаж-расповед пра спаборніцтвы – ўсе (атрыманыя не пазней за 24 гадзіны пасля заканчэння спаборніцтваў) рэпартажы размяшчаюцца ў Назіраннях на сайце BirdWatch.by і найцікавейшы выбіраецца галасаваннем зарэгістраваных наведвальнікаў сайту на працягу наступных 4 сутак пасля заканчэння спаборніцтваў.
3. Самы цікавы здымак, зроблены пад час спаборніцтваў (не больш 10 здымкаў ад каманды) – аналагічна з рэпартажам, вывешваецца ў Галерэі сайту BirdWatch.by, вызначаецца па набраных балах на працягу наступных пасля заканчэння спаборніцтваў 4 сутак.
Матэрыялы неабходна даслаць па электроннай пошце мадэратару сайту на tyteishi@gmail.com
Кожная каманда можа спаборнічаць каб атрымаць узнагароды ва ўсіх катэгорыях спаборніцтваў.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ