Дакументацыйны здымак.
Вось такі нечаканы краявід з птушкамі атрымалася сфатаграфаваць пад час нашай апошняй выправы на біялагічныя сажалкі ВА ГроднаАзот, дзе арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla) некалькі разоў атакаваў сотні качак розных відаў, якія плавалі на апошняй сажалцы з самай цёплай вадой, да таго ж яе берагі зусім без расліннасьці і птушкам не было куды хавацца: або адлятаць, або ныраць пад час атак (як гэта і рабілі каля 50 гагалей).
Незвычайна "падмаляваны" чорным край хваста арлана паказвае, што гэта птушка амаль пераліняла ў апошняе, дарослае пяро і пазначаецца як subad.
05-03-2013, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Владимир П-н - 07.03.2013 - 12:15
Удачно снято и момент на мой
Удачно снято и момент на мой взгляд захватывающий! Такое понаблюдать большая удача!
pva - 07.03.2013 - 15:08
Хищник и жертвы! Интересный
Хищник и жертвы! Интересный и удачный снимок...
AV - 07.03.2013 - 18:09
згодзен с папярэднімі
згодзен с папярэднімі коментамі, што здымак добры, не проста дакументацыйны.
Гэта не апошняе пяро.
На эстонским сайце даны фотаграфіі арланаў рознага ўзросту да 9 гадоў уключна. Дарэчы яны сфатаграфавалі с кольцами птушак 25 і 27 гадовага ўзросту!
Harrier - 07.03.2013 - 19:13
In reply to згодзен с папярэднімі by AV
Дзякуй за добрыя
Дзякуй за добрыя словы!
Падправіў і ўнізу размяшчаю менш удачныя здымкі з гэтага ж паляваньня. Зроблены ўсе здалёк, таму дакументацыйныя.
Дарэчы, атакі раптам скончыліся і арлан прапаў недзе збоку ад сажалак - мы думалі, што ён некага злапаў. Але хутчэй за ўсё не, бо праз нейкі час у небе бліжэй да дарогі ўбачылі каля 10 шэрых чапляў, якія чамусьці ўздымаліся ўсё вышэй і вышэй. Сярод іх і "знайшоўся" наш арлан - яны баяліся яго атакі у паветры і падымаліся вышэй, каб не даць яму атакаваць зьверху. У чапляў усё атрымалася, ў арлан - не. Хвіліны праз 3 ён кінуў чапліную кампанію і адляцеў у бок Нёмана.
Дарэчы, Яўген у х100 трубу разгледзеў на яго назе металічнае некаляровае кальцо. Вось што з ім атрымалася на фотках: