Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

А хто там iдзе?

30.07.2013 - 10:49 | 7ko

Драч, або дзяркач (Crex crex). 

23.06.2013г., Лагойскi раён, вёска Хатаевiчы

Зрабіць здымак гэтай птушкі не вельмі проста, драч майстар маскіроўкі і затоенага перамяшчэння ў высокай траве, ён аддае перавагу ратавацца ад небяспекі ўцекамі і ўзлятае ў апошні момант, калі яму надакучвае настойлівы пераслед. Хоць голас яго чуцен даволі далека, калі пачынаеш падыходзіць да птушкі, і здаецца ,што яна зусім блізка і вось-вось павінна успырхнуть з-пад ног, "песня" рэзка перарываецца і аднаўляецца ўжо зусім у іншым месцы. Часам удаецца заўважыць на імгненне птушку и далейшы напрамак яе перамяшчэння па ледзь раскалыханых верхавiнках лугавых траў, але зрабіць у гэта імгненне здымак немагчыма.

Каментары

 Яго і ўбачыць цяжка, не тое што сфатаграфаваць - калі не падманьваць на голас іншага самца драча.

Таму гэты здымак (з размешчаных Вамі ў нас) лічу найлепшым. Не ў сэнсе параўнання са здымкамі іншых, а сярод Вашых. І згодны з Пронічам - тут і подпіс дапамагае здымку, і назва.