Вясновыя залёты савукоў, або як самка бараніла свой выбар = How female Goosander fight for her male + VIDEO

 Сёння пашчасціла назіраць адстойванне самкай вялікага савука свайго выбару - "свайго самца".

Я гуляў на набярэжнай Нёмана і заўважыў паўкругі, якія апісваў адзін з 4 савукоў. Я падрыхтаваў фотаапарат і стаў чакаць. Савукі  хутка плылі  насустрач і набліжаліся да мяне:

Аказалася, што іх 2 пары: наперадзе плыў адзін з самцоў, якога час ад часу ганяў другі. За імі плыла першая самка, а некалькі метраў ззаду за ўсімі - яшчэ адна самка:

http://youtu.be/zb1YcJTZrOg

 

 

 

 Я мог зразумець, чаму адзін самец адганяе ад самак другога, але чаму першая самка так хутка плыве за самцамі, я не зразумеў, пакуль дома не праглядзеў другое відэа.

Пры чым савукі плылі "на поўную моц" супраць плыні ракі, вада ажно ўздымалася на іх грудзь.

Аказалася, што першая самка ўпарта плыла за слабейшым самцом і час ад часу рабіла выпады адкрытай дзюбай у бок больш моцнага самца, які стараўся адагнаць слабейшага самца  ад сябе і самак (?). 

http://youtu.be/RZqP4DXnPWY

 

 

 Праз нейкі часўсе птушкі ўзляцелі, але праляцелі 30-40 м і прывадніліся.

Калі я праз хвілін 5 вяртаўся назад, пары былі асобна на адлегласці м 100 адна ад адной, птушкі з кожнай па чарзе ныралі за рубай. 

Значыць, самка адстаяла свой выбар?