Як прыемна, халодным восеньскім днём прыгадаць летнія вандроўкі, адчуць цеплыню ці нават спёку, праглядаючы зробленыя тады фотаздымкі. Прыгадаць тыя мясціны і падзеі, якія перажыў з сябрамі, адчуць той пах і тую атмасферу, якая патроху забываецца і зьнікае. Таму, хачу падзяліцца кавалачкам лета з усімі ў гэтай невялічкай фотасправаздачы пра вандроўку на водасховішча Сялец, што ў Бярозаўскім раёне на Берасцейшчыне.
Вандроўка адбывалася ў жніўні, працягласцю 3 дні, ды складам: Раман Шкабара, Слава Астапук ды Яўген Сліж (то бок я).
Так як Раман ды Славажывуць у Кобрыне, вырашылі дабірацца паасобку і сустрэцца ўжо непасрэдна на водасховішчы. Я вырашыў дабірацца спынам, а так як хацелася яшчэ на вадасховішчы палавіць птушак,дык захапіў усе прыстасаванні для гэтага, і ў выніку атрымаў непадымнацяжкі заплечнік, такі, што я не спыняўфуры, бо не здолеў бы яго падняць у кабіну. Але ехалася добра, да часу. Як высветлілася, нашмат лягчэй дабрацца з Гародні спынам да Бярозы,чым ад яе да Сяльца, усяго нейкіх 10 км. У выніку, калі я пабачыў само водасховішча, у мяне вырвалася:"Да! Я зрабіў гэта!"... А сябры ўжо чакалі мяне там... |
Трошкі адпачыўшы, і з'еўшы хлеба з малако, якімі гасцінна нас пачаставала пара, якая прыехала сюды адпачыць. У гэты час пазнаёміліся з мясцовым супрацоўнікам, які адсочвае ўзровень вады ў вадасховішчы, ён распавёў пра гэтыя мясці, калі яны яшчэ не былі зменены чалавекам і ўяўлялі сабой балоты. А фотаздымак атрымаўся даволі марскім. |
І вецер быў марскім, моцным, але цёплым. Спыняючыся на кожным шлюзе мы разглядалі вялізныя стаі чаек, якія адпачывалі на пясчаныхводмелях. Вадасховішча, не такое глыбокае, таму ў "нізкую ваду", яго разразаюць пясчаныя косы, якія месцамі яшчэ не з'явіліся, але чайкі выдаюцьіх. |
Не буду распавядаць, што Сялец дзівосная мясці, проста гэта трэба бачыць самому... |
Проста Раман, у рэарытэтнай майцы з першага чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі... |
Спыніліся на паўвостраве, сярод трыснягу. Паставілі сеткі, з надзеяй налапаць нешматлікіх кулікоў, павячэралі, і тут пачалося... Вецер, маланкі, дождж... Я зразумеў усю марнасць нашых спроб, усё сабраўшы, мы спакойна засыпалі пад раскаты навальніцы... |
Не тое, каб мы адразу пайшлі спаць... Папярэдне ўзброіўшыся тэхнікай (ноўтбук, тэлефон, кабель, ПЗ), мы далучыліся да сусветнай павуціны, з мэтай размясціць невялічкую справаздачу пра першы дзень вандроўкі на наш сайт, але калі заставалася толькі націснуць кнопачку адправіць, села батарэя тэлефона, вось дык неспадзяванка. І як вынік, расповяд затрымаўся болей чым на месяц. |
Каб не казаць пра колькасць камароў... |
На наступны дзень мы вырашылі трошкі паблукаць па біялагічным заказніку "Буслоўка", што непасрдна мяжуе з водасховішчам. Праўда, максімальна аблегчыўшы нашыя заплечнікі... |
Вырашылі пахадзіць па заказніку не па дарогах, а так, напрасткі - дзе ідзецца. Праўда ў нас была не зусім добрай мапа, ды і компаса ці джыпіэса не было, таму ў пэўны момант, мы зразумелі, што мы дакладна не ведаем дзе мы. А мясціны тут партызанскія, багна мяжуе з градамі. Жывёлы ў гэтых мясцінах хапае, сляды і сцежкі на кожным кроку. Ды і асабістых сустрэч з казуляй і лосем не прыйшлося доўга чакаць. |
Не ведаючыдакладна дзе мы, нанач спыніліся непадалёку ад прыкормнай пляцоўкі. Мясціны тут сапраўды дзікія, яшчэ не паспела згаснуць вогнішча, як непадалёку пачуліся чухканні дзікоў, а праз пару хвілін ужо з прыкормнай пляцоўкі данасіліся дзіўныя гукі, якія сведчылі, што ў кагосці толькі пачынаецца начное жыццё. |
Па адзінай дарозе выйшлі да кургана ў гонар падзей Вялікай Айчыннай Вайны, ад якога адыходзіла некалікі дарог. І па вядомаму правілу, правільны шлях мы выбралі толькі апошнім... |
Праз колькі гадзін, нашае падарожжа скончылася мяккім батонам і кефірам на бярозаўскім аўтавакзале. |
Вось такая атрымалася вандровачка, з задавальненнем наведаю гэтыя мясціны яшчэ раз і не раз... |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 04.10.2009 - 00:29
Напісана добра, ды і здымкі
Напісана добра, ды і здымкі падабраныя неблягія...
Толькі нешта пра птушак амаль няма: хто ж там жыве на Сяльцы ды навокал? Каго ўбачылі?
TRETB9LK - 04.10.2009 - 19:40
Вось, іншая справа.
Вось, іншая справа.
Паходнік - 09.12.2009 - 10:31
Так файнае было падарожжа .
Так файнае было падарожжа . Гэтая навальніца . Гэтыя жывелы . Беларукае мора . Кожнае такое падарожжа астаўляе шмат уражаняў пасля сабе .