Шпацыруючы раніцай праз Румлёўскі парк (Гродна) выпадкова натрапіў на пару шэрых кугакавак (Strix aluco). Спачатку заўважыў адну дарослую птушку, якая бязшумна пераляцела з аднаго дрэва на другое. Затым убачыў маладога злётка, які ўвесь час пералятаў і выдаваў кароткія пазыўкі. Яшчэ праз пару хвілін падляцела і другая дарослая птушка...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ