Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Ратаванне авялгі

            Вось такую прыгажосць сёння давялося ратаваць. Пра цікавую знаходку паведаміла мясцовая жыхарка г. Гродна. Па яе словах, самка авялгі (Oriolus oriolus) была знойдзена выпадкова ля школы не далёка ад дома. Птушка ратавалася ад нападаў варон і не магла ўзляцець. Шкада стала прыгажуню, таму  жанчына вырашыла ўзяць яе да дому, дзе птушка пражыла на досыць утульным балкончыку каля двух дзён. Вызначыць від дапамаглі дзеці з дапамогай інтэрнэту.

 

          Адразу было заўважна, што з правым крылом авялгі нешта не так. Ц і то яно было абломана, ці то птушка проста страціла махавыя пёры.

            Як паведамілі ў ветэрынарным пункце гарадзенскага заапарку, дзе пацярпелая знаходзіцца на дадзены момант, частка правага крыла сапраўды адсутнічае. І авялга нажаль больш ніколі не зможа лятаць. Калі птушка ў бліжэйшы час будзе нармальна харчавацца, то для яе пачнецца новае жыццё. Але на гэты раз ужо ў клетцы і пад наглядам адмыслоўцаў, а не на вольнай прасторы…

   

Каментары