Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікаўзроставае дзіцё?

11.06.2014 - 23:49 | Apus

Сёння адзначыў там гэтага двухгадовага самца, які выразна выпрошваў ежу ў дарослага самца. Ну і як гэта разумець?)) Тады атрымоўваецца, што на ранейшай маёй фатаграфіі - двухгадовая самка поплаўнага, проста яна так пераліняла, што стала нечым падобна на палявую. Для мацнейшай закруткі сюжэту там яшчэ суіснуюць і сябруюць дарослыя самкі поплаўнага і палявога:
  

11.06.2014, Любанскі р-н
 Луговой лунь - Circus pygargus L.,1758 - Поплаўны лунь - Montagu's Harrier

Каментары

 З такімі сюжэтамі варта разбірацца на месцы - толькі па фотках цяжкавата.

Наўрацці сямейныя ўзы захоўваюцца пасля адлёту маладых на зімоўку. Таму тое, што малады самец просіць ежу ў дарослага нічога не сведчыць пра іх магчымыя сувязі ў мінулым.

Дык а птушку з мінулай фоткі карміў дарослы самец поплаўнага луня?

Harrier, так, я таксама лічу, што зусім не абавязкова гэта родзічы, проста паводзіны нейкія не зусім самастойныя, але у той жа час 100% яны і самі здольны паляваць. А мінулая птушка таксама пераследавала самца, ва ўсялякім выпадку дарослай самкі я не заўважыў. З другога боку, я не бачыў сам факт кармленння, у траве магло адбыцца што заўгодзе. З трэцяга боку, калі яны так выпрошваюць ежу, напэўна нешта ім перападае...

 Было б цікава даведацца, ці родзічы ўсё ж птушкі другога году жыцця дарослым. Мо у гэтай пары пасля гэтыя дзеці будуць дапамагаць выкармліваць птушанят? Варта працягнуць назіранні за гэтым гняздом. Калі там самкі і поплаўнага, і палявога суіснуюць, не трэба выключаць, як мне здаецца, магчымасць існавання гібрыдаў. Самца палявога не бачылі? Можа, гэта выпадак полігініі, калі адна самка палявога, а другая поплаўнага. Палявы ж больш рэдкі від, вось самка палявога, вось самка гэтага віду і будуе асабовае жыццё як можа.