Сёння адзначыў там гэтага двухгадовага самца, які выразна выпрошваў ежу ў дарослага самца. Ну і як гэта разумець?)) Тады атрымоўваецца, што на ранейшай маёй фатаграфіі - двухгадовая самка поплаўнага, проста яна так пераліняла, што стала нечым падобна на палявую. Для мацнейшай закруткі сюжэту там яшчэ суіснуюць і сябруюць дарослыя самкі поплаўнага і палявога:
11.06.2014, Любанскі р-н
Луговой лунь - Circus pygargus L.,1758 - Поплаўны лунь - Montagu's Harrier
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 12.06.2014 - 01:35
З такімі сюжэтамі варта
З такімі сюжэтамі варта разбірацца на месцы - толькі па фотках цяжкавата.
Наўрацці сямейныя ўзы захоўваюцца пасля адлёту маладых на зімоўку. Таму тое, што малады самец просіць ежу ў дарослага нічога не сведчыць пра іх магчымыя сувязі ў мінулым.
Дык а птушку з мінулай фоткі карміў дарослы самец поплаўнага луня?
Apus - 12.06.2014 - 08:46
In reply to З такімі сюжэтамі варта by Harrier
Harrier, так, я таксама лічу,
Harrier, так, я таксама лічу, што зусім не абавязкова гэта родзічы, проста паводзіны нейкія не зусім самастойныя, але у той жа час 100% яны і самі здольны паляваць. А мінулая птушка таксама пераследавала самца, ва ўсялякім выпадку дарослай самкі я не заўважыў. З другога боку, я не бачыў сам факт кармленння, у траве магло адбыцца што заўгодзе. З трэцяга боку, калі яны так выпрошваюць ежу, напэўна нешта ім перападае...
Falcon - 12.06.2014 - 11:00
Было б цікава даведацца, ці
Было б цікава даведацца, ці родзічы ўсё ж птушкі другога году жыцця дарослым. Мо у гэтай пары пасля гэтыя дзеці будуць дапамагаць выкармліваць птушанят? Варта працягнуць назіранні за гэтым гняздом. Калі там самкі і поплаўнага, і палявога суіснуюць, не трэба выключаць, як мне здаецца, магчымасць існавання гібрыдаў. Самца палявога не бачылі? Можа, гэта выпадак полігініі, калі адна самка палявога, а другая поплаўнага. Палявы ж больш рэдкі від, вось самка палявога, вось самка гэтага віду і будуе асабовае жыццё як можа.