Сёння быў сонечны і вясновы дзень.
На Нёмане каля вусця Свіслачы вада прабіла сабе большыя ці меншыя прамыіны, ў якіх плавалі, харчаваліся, падбіралі сабе пару і нават займаліся сэксам паўночныя качкі. Якія, хаця і жывуць у нас круглы год, але ўзімку іх становіцца значна больш.
Гэта вялікія савукі і гогалі.
Пара вялікіх савукоў.
А вось зусім не пара: самка вялікага савука і самец гогаля:
І гэта не пара, хаця вельмі падобная да яе - тут малады (мінулагодні) і дарослы самцы гогаля побач:
А вось пара гагалей, у якой самка прапануе самцу заняцца каханнем. Паказвае яна гэта даволі выразна - выцягвае голаву і шыю як мага больш над самай вадой ці нават троху пагружаючы іх:
Секунда - і ўсё скончана! Ці насамрэч нічога і не было - толькі імітацыя для захавання і ўзмацнення сацыяльных сувязяў? Бо ранавата яшчэ на запладненне яйкаклетак?
Аднак які можа быць інтым на адкрытай для ўсіх воднай прасторы? Назіраюць за парай не толькі фатографы, але і нехта больш (не)бяспечны.
Таму настала чарга і менш сур'ёзнымі справамі заняцца- такаваннем. Адбываецца яно ў самцоў вельмі часта ўжо са снежня і суправаджаецца рэзкімі і гучнымі крыкамі "Зііррр!" Тым больш іншы самец побач, каб не думаў, што самка выцягнулася для яго:
Самка, напэўна, прыўзнятай галавой натхніла свайго самца на актыўныя супрацьдзеянні:
А тут і моладзь (маладая самка на заднім плане) падплыла павучыцца. Таму толькі сінхронны паказ:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Iouri - 10.02.2016 - 09:09
Дзякуй! Вельмi выразная i
Дзякуй! Вельмi выразная i цiкавая гiсторыя!