20.04.2022 | 22.04.2022(?) | 24.04.2022(?) | 26.04.2022 | 28.04.2022(?) |
23.05.2022 | 23.05.2022 | 24.05.2022 | 24.05.2022 | 26.05.2022 |
3.05.2022 | 5.05.2022 | 7.05.2022 | 9.05.2022 | 11.05.2022 |
5.06.2022 | 6.06.2022 | 6.06.2022 | 7.06.2022 | 8.06.2022 |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Lighty - 31.05.2022 - 19:14
Ааааааа! Кхм, выбачайце…
Ааааааа!
Кхм, выбачайце. Проста... было ў мяне напаўпрадчуванне-напаў..."ну, ты яшчэ птушанят пакармі!", што так будзе :)
Гендэрна неканформны самец з першага гнязда працягвае паводзіць сябе гендэрна неканформна. Самка абураецца:
Нават шкада яго зрабілася - усё слушна рабіў, а тут накрычалі і прагналі...
Harrier - 31.05.2022 - 21:24
In reply to Ааааааа! Кхм, выбачайце… by Lighty
Так, з такім самцом не…
Так, з такім самцом не прападзеш! )
Сапраўды ён унікальны, бо звычайна самцы не толькі не кормяць птушанят, але і не разумеюць як гэта рабіць. І максімум што могуць - прапанаваць цэлую палёўку малому, які просіць есці. Кладуць яе на малое - праглынай раз галодны)
ZNR - 31.05.2022 - 21:43
In reply to Ааааааа! Кхм, выбачайце… by Lighty
Действительно - уникальный…
Действительно - уникальный самец)
Вот только интересно, где самка успела за пять минут отсутствия в гнезде отыскать полевку - самец то вернулся со своей добычей
Harrier - 30.05.2022 - 20:53
На першым гняздзе ежы хапае…
На першым гняздзе ежы хапае і да абеду малыя часта і невельмі хацелі так часта есці, як іх спрабавала карміць самка.
Яна ж з-за холаду сёння часта сядзела на малых распушаная і грэла па-максімуму. Але ўжо і пачала на кароткі час пакідаць самых.
Магчыма таму пасля абеду птушаняты прагаладаліся і дружна цягнуліся за ежай, а самаму апошняму і малому з іх (пятаму) даставалася нешта не кожны раз.
Harrier - 30.05.2022 - 20:49
Самца на другім гняздзе…
Самца на другім гняздзе сёння за 12 гадзін не бачыў ні разу, хутчэй за ўсё ён не прылятаў зусім (((
Самка двойчы лятала паляваць сама і вярталася прыкладна праз гадзіну кожны раз. Другі раз з рэшткамі палёўкі - або скрадзенай, як пішуць ніжэй, або злоўленай самастойна.
ZNR - 30.05.2022 - 18:04
Пару интересных наблюдений…
Пару интересных наблюдений со второго гнезда.
В 15:59 самка сорвалась с кладки у улетела куда то, и в то же время самка с первого гнезда высунулась из ниши и недовольно кричала какое то время - видимо снова произошла попытка перехвата добычи у соседей. Правда вернулась она в гнездо через три минуты с пустыми руками - врядли она успела перехваченую добычу съесть так быстро.
В 16:20 самка снова покинула гнездо и вернулась в 17:09 с полевкой в лапах, которую решила припрятать на более голодного времени - возможно это была чуть ранее отобранная пища. Сомневаюсь, что за этот промежуток времени она могла два раза успешно отохотиться и одну добычу съесть.
Harrier - 30.05.2022 - 18:46
In reply to Пару интересных наблюдений… by ZNR
Дзякуй - хутчэй за ўсё так і…
Дзякуй - хутчэй за ўсё так і ёсць, што самец з першага гнязда мае 1 самку, а часам 'корміць' 2 ці нават 3. А самец з другога гнязда мае 2 самак, але ці корміць нармальна хаця б адну, невядома.
Harrier - 29.05.2022 - 22:02
На першым гняздзе птушаняты…
На першым гняздзе птушаняты актыўныя, добра бачна, што іх 5. Яны ўжо заўважна падраслі і самка не можа ўсіх загнаць пад сябе калі абагравае іх. Малыя памалу перамясціліся далей з-пад камеры ў той бок, адкуль імавернасць атрымаць ежу ад мамы большая і зараз глядзець за кармленнем стала цікавей.
Цікава таксама назіраць за самцом: ён яўна не ведае як сябе паводзіць з малымі, яны часам да яго прыстаюць і часам ён усё ж спрабуе іх абаграваць)
Harrier - 29.05.2022 - 21:59
За 12 гадзін самец двойчы…
За 12 гадзін самец двойчы прылятаў на 2е гняздо і абодва разы пусты (((
Самка лятала кожны раз паляваць сама прыкладна на гадзіну, але першы раз ён яе не дачакаўся і яйкі былі без абагрэву і нагляду бацькоў каля 40 хвілін.
Хутчэй за ўсё гэта для іх не крытычна, але як будзе насамрэч убачым у бліжэйшыя дні і прыкладна 05-06.06, калі павінны вылупляцца 1-2 першых малых.
09Алена - 29.05.2022 - 11:35
На втором гнезде яйца никто…
На втором гнезде яйца никто не грел долгое время, птенчики могут погибнуть...
ZNR - 29.05.2022 - 14:30
In reply to На втором гнезде яйца никто… by 09Алена
За 40 минут отсутствия…
За 40 минут отсутствия родителей, думается с зародышами в яйцах ничего не должно плохого случиться. Но вот после выклевывания, если такие же как и последние дни результаты приноса корма в гнездо сохранятся - у птенцов шансов нет.
09Алена - 29.05.2022 - 16:22
In reply to За 40 минут отсутствия… by ZNR
На улице же потеплело,…
На улице же потеплело, грызунов должно быть много, почему же он внось и вновь прилетает без корма...
Harrier - 28.05.2022 - 23:13
На другім гняздзе тая ж…
На другім гняздзе тая ж праблема, самец прылятаў за 12 гадзіны два разы і двойчы - пусты (((
Прычым самка зранку пакрычала-пакрычала, але адмовілася ляцець і паляваць сама і вярнулася на кладку!
Дакладна таксама было адзін раз і ўчора...
А вось пасля абеду адляцела на гадзіну і калі вярнулася, то яшчэ прасіла ў самца ежу і не зразумела, ці змагла нешта злавіць сама і пад'есці.
Lighty - 28.05.2022 - 13:47
А самец з першага гнязда па…
А самец з першага гнязда па-ранейшаму праяўляе турботу шляхам сагравання малых. Каб шчэ яны так не мітусіліся і за пер'е не хапалі...
"Што з вамі рабіць?"
"Можа, пагрэць?"
"Кусаецца"
"І каб шчэ ўсе змясціліся..."
ZNR - 28.05.2022 - 10:27
Утренняя кормежка в 06:48 на…
Утренняя кормежка в 06:48 на первом гнезде - можно разглядеть пять птенцов и похоже, что никто из них от голода не страдает.
подтверждение
Lighty - 27.05.2022 - 20:13
У 19:50 навокал першага…
У 19:50 навокал першага гняздза нешта цікавае адбывалася, а што - ня бачна.
Спачатку самка ўскінулася, закрычала і зляцела.
Праз дзьве секунды прыляцеў самец - не відаць, ці пустыя лапы. Палазіў, зляцеў (дакладна з пустымі лапамі). За самцом адразу паляцела нейкая самка (нашая?).
Адтуль данесліся крыкі.
Праз хвіліну прыляцела самка з палёўкай.
Праз паўхвіліны прыляцеў і самец, трохі паседзеў у нішы, зляцеў.
09Алена - 27.05.2022 - 18:34
На гнезде, где самка…
На гнезде, где самка голодная, прям сердце разрывается. Подскажите какой может быть исход этой ситуации. Она может бросить кладку, или будет сидеть до последнего? Что победит голод или материнство? И ещё, если самка не будет греть постоянно яйца, потомства не будет?
Harrier - 27.05.2022 - 23:36
In reply to На гнезде, где самка… by 09Алена
Калі самка з другога гнязда…
Калі самка з другога гнязда не будзе нармальна харчавацца, то ў нейкім маменце яна пачне паляваць самастойна. Яна і зараз гэта робіць, калі прылятае пусты самец і падмяняе яе на кладцы. Але можа і не чакаць самца, бо невядома, калі ён прыляціць.
Агульна кажучы, існуе заканамернасць у развіцці зародкаў у яйках: чым зародак большы, тым больш цяпла для развіцця і росту яму трэба. Гэта не значыць, што інкубацыя павінна адбывацца 100% часу, бо гэта і немагчыма фізічна. Але перапынак у інкубацыі даўжэйшы прыкладна за 30-40 хвілін спачатку можа прыпыніць развіццё зародкаў, а калі гэта будзе паўтарацца, то яны проста загінуць.
І тое, што самец не корміць самку у перыяд інкубацыі яшчэ не самая вялікая праблема з магчымых. Бо птушанят у яйках трэба абграваць, але не трэба карміць. Калі гэтак жа будзе працягвацца пасля вылуплення птушанят, яны паступова загінуць ад голаду, а калі самка будзе паляваць сама - яшчэ і ад холаду.
Гэтак ужо было ў адзін з мінулых сезонаў, калі самец раптам перастаў прылятаць пасля вылуплення птушанят на адным з гнёздаў. Самка пачала паляваць самастойна, маленькія ж птушаняты гінулі адзін за адным без ежы і цяпла.(((
09Алена - 27.05.2022 - 23:42
In reply to Калі самка з другога гнязда… by Harrier
Законы природы жестокие, но…
Законы природы жестокие, но должен выжить сильнейший. Но ведь так жалко птиц. В прошлом сезоне еле пережила смерть малюсенького. Если придёт такая ситуация в гнезде, может оргнитологи помогут, ведь когда мы не видим, что происхоит в других гннёздах, а это под взором огромного количества людей, не дадут же погибнуть?
Harrier - 28.05.2022 - 02:20
In reply to Законы природы жестокие, но… by 09Алена
Могуць быць розныя рашэнні…
Могуць быць розныя рашэнні. Але мы арганізуем стрым не для таго, каб дапамагаць птушкам у праблемах, якія ўзніклі без непасрэднага ўдзелу людзей.
Наша галоўная мэта - паказаць і па магчымасці растлумачыць што ў іх жыцці адбываецца і чаму так.
Lighty - 27.05.2022 - 14:51
Дождж пайшоў. Птушаняты…
Дождж пайшоў.
Птушаняты пасля дзьвух скрадзеных палёвак трохі галодныя...
nataly.d - 27.05.2022 - 12:58
У 12:51 самец з першага…
У 12:51 самец з першага гнязда прыляцеу з палеукай але адразу ж заляцела следам нейкая самка і выкрала здабычу. Першая самка за ей пагналяся і хутка вярнулвсь. Характэрна што за хвіліну да гэтага самка з другога гнязда рэзка подхвацілась і паляцела як быццам гэта яна выкрала палеуку
Feather - 27.05.2022 - 13:38
In reply to У 12:51 самец з першага… by nataly.d
(Няма тэмы)
Harrier - 27.05.2022 - 23:38
In reply to (Няма тэмы) by Feather
Эх, ну хоць так самка з…
Эх, ну хоць так самка з другога гнязда нешта з'есць.
Lighty - 27.05.2022 - 12:24
У 11:05 самец на першае…
У 11:05 самец на першае гняздо прыляцеў без здабычы, то потым яшчэ паўгадзіны сядзеў у куце, на нешта ціхенька скардзячыся.
Мне падалося, што калі ён злятаў, за ім нешта пагналася...
Harrier - 26.05.2022 - 22:54
На першым гняздзе самка…
На першым гняздзе самка пачала карміць малых як толькі развіднела прыхаваным з учорашняга вечару грызуном.
Хутчэй за ўсё вылупіўся пяты і апошні малы.
Самка корміць птушанят даволі часта і так, што па іх рэакцыі бачна - яны амаль ніколі не галодныя.
Harrier - 26.05.2022 - 22:51
На другім гняздзе сёння з-за…
На другім гняздзе сёння з-за нізкай якасці сігнала атрымалася прасачыць толькі адзіны прылёт самца. Прыляцеў ён каля 17:00 пусты і самка паляцела паляваць сама на хвілін 20.
nataly.d - 27.05.2022 - 08:15
In reply to На другім гняздзе сёння з-за… by Harrier
Учора самец трохі выправіуся…
Учора самец трохі выправіуся і двойчы прыносіу ежу: пагрызеную палёуку адразу і пазней яшчэ цэлую, але самка вельмі хутка яе з'ела на месце
Harrier - 26.05.2022 - 22:48
Шаноўныя сябры! Выбачайце за…
Шаноўныя сябры! Выбачайце за нізкую якасць трансляцыі ў апошнія дні. Пастараемся паправіць у бліжэйшы час.
Dear friends! We are sorry for the low quality of our streaming during last days. We hope that it will be possible to change for better.
Lighty - 26.05.2022 - 20:46
У самкі з першага гнязда…
У самкі з першага гнязда нешта на галаве:
На жаль, сёння трансляцыя з артэфактамі :(, але, здаецца, удзень гэтай плямы не было.