Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

Так, без магчымасці перамоткі падзей глядзець ужо нязвыкла. Але галоўнае, што абедзьве самкі на гнёздах і сваіх кладках.

А ці атрымаецца з перамоткай з тэхнічнага і матэрыяльнага пункту гледжання будзем думаць у бліжэйшыя дні.

Уважаемые зрители! В связи с переходом сети партнёра Элнет под управление другого провайдера, сервер-ретранслятор не доступен. Планируется возобновление трансляции после 20:00. Приносим извинения за неудобства.

Dear friends!

For the technical reasons we need to change internet provider and stop the stream from the nests of falcons at least till 20.00 today.

We are sorry for any inconvenience.

На першым гняздзе справы лепшыя: самец за прыкладна 12 гадзін змог прынесці самцы мінімум 3 здабычы.

птушка

А вось пры абароне гнязда ад чужой самкі ў 16:40 праз нейкі час саступіў ёй і адляцеў. Тая прылятае ў чужое гняздо невядома для чаго і нічога кепскага там зрабіць не паспела ці не захацела, але рэальная магчымасць у яе была.

птушкі

Самец як і раней вельмі неахвотна саступае месца на кладцы сваёй самцы, але яна ўжо ведае як гэта робіцца і справы па вяртанню на кладку вырашае хутка.

птушкі

Налеты третьей самки выглядят так, как будто она в каком то из прошлых сезонов устраивала там свое гнездо. Однако небыло замечено, чтобы она посягала на нишу №2, хотя так понимаю между 1ой и 2ой нишей расстояние с десяток метров всего. Видимо пора рядом устраивать дополнительные рукотворные пустельжатники, а то всем желающим не хватает жилплощади)

Так, вельмі магчыма, што гэта папярэдняя ўладальніца нішы.

Але прыляцела яна вельмі позна і яўна не мае сваёй кладкі, бо інакш бы сядзела на ёй, а не зазірала ў чужыя.

На другім гняздзе, на вялікі жаль, хутчэй за ўсё ў бліжэйшыя дні адбудзецца трагедыя - самка будзе вымушаная паляваць сама, а для гэтага патрэбны час. І гэты час яна не зможа і не будзе наседжваць кладку і з-за гэтага зародкі ў яйках хутчэй за ўсё загінуць.

З самага ранку самка была галодная і крычала, выглядваючы самца. Але ён прыляцеў за 12 гадзін толькі двойчы, прычым абодва разы пасля абеду і абодва - пусты.

птушкі

Хутчэй за ўсё ён цяпер з трэцяй самкай і або кіне 'нашу', або будзе прылятаць да яе і прыносіць ежу толькі выпадкова.

У 16:40 на першым гняздзе адбыўся бандыцкі налёт. Што там увогуле за тэрмінатар?..


upd: Выглядае (можа, я залішне антрапамарфізую?), што на 17:00 пара перайшла ў рэжым асады: самец (як слабейшы і драбнейшы) сядзіць на яйках, а самка скандаліць з некім вонкавым...

upd2: дзюбу камусьці паліраваць паляцела?..

upd3: у 16:30 - 16:37 адбыўся нейкі гармідар з удзелам самкі з першага гнязда - самец сядзеў на яйках, а звонку гучна крычалі. Самка вярнулася трохі натапыраная.

На первом гнезде самец утром прилетел без добычи, а затем было видно вроде как чужую самку, на которую 'наша' начала кричать (на втором гнезде самка была на месте)

bird

Первое гнездо, 11:36, похоже новая серия местной борьбы за добычу: самец что то принес съедобное, самка как угорелая это вырвала и улетела, а самец сев на яйца не раз нервно кричал, поглядывая на кого то из ниши. Явно не голуби его так вдруг забеспокоили. Предидущую серию наблюдал 14.05 - описал увиденное в коментах.

На жаль, і на першым гняздзе падобная сытуацыя. Самец прылятаў за тыя ж 12 гадзін 8 разоў, з іх прынёс 3 здабычы і 4 разы - не. Яшчэ раз самка занепакоілася крыкамі паблізу і зляцела, праз некалькі секунд на гняздо прыляцеў пусты самец, а праз хвіліны - самка. І не зразумела, ці яна паспела ўзяць ад яго здабычу, ці трэцяя самка яе апярэдзіла.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

'Наша'самка больш не царамоніцца з самцом пад час заменаў і дзейнічае хутка і фактычна выпіхвае яго з кладкі.

птушкі

На другім гняздзе яўная праблема з харчаваннем самкі = прыносамі ежы самцом. За 12 гадзін (прыкладна з 8 да 20) самец прылятаў толькі два разы (калі я не прапусціў нешта), прычым зранку прынёс здабычу, а ўвечары прыляцеў пусты.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Самка стала адлятаць на лічаныя хвіліны, застаўляючы кладку. Але за гэты час і каля гнязда максімум, што яна можа злавіць - майскі жук. Усё іншае патрабуе больш часу і большай адлегласці.

На першым гняздзе самец прылятае часцей, але нярэдка з пустымі лапамі. Сёння было й так, што самка вылецела самцу насустрач, і потым яны ўдвух прыляцелі ў нішу - без здабычы. У 19:51 атрымалася данесці  ...нейкага грызуна, самка так яго ўхапіла, што здаецца - галодная.

Уначы гісторыя са свіргулём не скончылася. З самага ранку самка дастала яго са схованкі пад камерай і доўга-ашчыпвала даядала.

птушка

А пазней яшчэ раз тое, што засталося пасля гэтага.

На першым гняздзе - як было заўважана ніжэй - самцу таксама не атрымліваецца перадаць самцы ўсе здабычы. А вось замены самца на самку сталі хутчэйшымі - самка хутка наступае на самца і той вымушаны злазіць з яек.

птушкі

На другім гняздзе сёння было вельмі мала прыносаў ежы - зранку самец прыляцеў пусты і потым я заўважыў яшчэ адзін (+ свіргуль ужо ў прыцемках!). Ці то я заўважыў не ўсе, ці то трэцяя самка сапраўды другая самка гэтага самца і ён прыносіць ежу і ёй. А магчыма, што яна эфектыўна нападае на яго?

Калі так будзе далей, самка будзе вымушана сама паляваць і зародкі ў яйках загінуць, бо не будуць наседжвацца і абагравацца як след. Самец, як і раней, сядзіць на іх збольшага толькі фармальна.

птушкі

птушкі

Похоже все таки стриж, судя по размерам маховых перьев. Интересно, как он оказался в лапах пустельги. В полете он врядли был пойман, тому же чеглоку взрослого стрижа непросто поймать.