Сокал-пустальга on-line 2014

Comments

 Дзякуй за сведчанне - падзеі разгортьваюцца часткова ў чаканым, а часткова ў нечаканым кірунку. Як, у прынцыпе, ўсё для нас у прыродзе...

Значыць, сёння вылупілася чацьвёртае птушанё.

Мінулагодняя трансляцыя была з гнязда поплаўных лунёў у Галандыі. 

 Самец ціпа дапамагае самцы грэць яйкі:

аднак больш заняты сабой, чым імі:

На гняздзе ўсё яшчэ 6 яек - птушанят пакуль няма:

 

 На гняздзе няма нікога ўжо больш20 хвілін. Або самка за гэты час не можа справіцца са здабычай, якую прынёс самец, або нешта з ёй здарылася.

 На працягу апошніх 50 хвілін на гняздзе ніхто не з'явіўся. Нават калі самка і вернецца, то як мінімум некаторыя зародкі могуць памерці ад пераахалоджання.

 Самка толькі што - праз мін 55 хвілін адсутнасці - вярнулася на гняздо. Цікава, ці адлюструецца яе так доўгая адсутнасць на поспеху вылуплення птушанят.

 Так, сёння вылупіліся два малых.

Самка толькі што спрыгнула з гнязда, каб пад'есці:

Але вельмі хутка вярнулася - самец нічога не прынёс?

і зноў села грэць птушанят і пазасталыя яйкі.

 Выглядае на тое, што самец зранку не прыносіў ежу і самка вырашыла паляваць сама, кінуўшы пакуль малых без дагляду і абагрэву -яе няма на гняздзе мінімум апошнія 15 хвілін.

Ананім (госць) - 02.06.2014 - 16:05

In reply to by Harrier

што i казаць, вiдавочна, ўсё выхаванне i клопаты ей прыдзецца пакласцi цалкам на свае пухнатыя крылы, ад самца не надта дапамогi шмат

Harrier - 02.06.2014 - 19:07

In reply to by Ананім (госць)

 Не трэба прымяншаць ролю самца ў паспяховым гнездаванні. Гэіта ён павінен пракарміць сябе, самку і патомства да моманту прыкладна 7-10 дзённага ўзросту птушанят. Менавіта тады ў іх усталёўваецца ўнутраная тэрмарэгуляцыя, ды і вырастаюць яны да памераў, калі самка не можа іх грэць ці прыкрываць ад сонца. Толькі тады (ў нармальных выпадках) яна далучаецца да паляванняў, прычым робіць звычайна гэта недалёка ад гнязда, бо вымушана абараняць яго ў выпадку небяспекі.

Ролі паміж паламі падзелены найлепшым для віду чынам. Застаецца правільна выбраць партнёра ў пачатку гнездавання. Аднак і для гэтага існуюць адпаведныя цікавыя механізмы, якія дапамагаюць не памыліцца.

Harrier - 03.06.2014 - 13:01

In reply to by Ананім (госць)

 Так, я тое самае ж бачу - хутчэй за ўсё, з самцом нешта здарылася (загінуў).

Наўрацці малыя выжывуць у такім раскладзе. Але паглядзім, што будзе далей.

 На 3 секунды на гняздзе з'явіўся пусты самец і зноў адляцеў.

Нешта не тое з іх поспехам палявання. Калі самец нічога не прыносіць на гняздо, ён не патрэбны.

Можа бігаміст і не можа ў кепскае надвор'е забяспечваць два (?) гнязды?

Уладзя (госць) - 22.05.2014 - 18:27

Прыемна... ёсьць што паглядзець. Вялікі дзякуй. Ня ведаю, хто цяпер на гнязьдзе, адыж тэмпераменту і клопату птушцы не займаць... Надта цікава і імпэнтна падбірае пад сябе яйкі, калі вяртаецца на гняздо пасьля разьмінкі.

Harrier - 20.05.2014 - 22:42

In reply to by Ананім (госць)

 Не маглі доўгі час скантактавацца з польскім сэрверам, таму трансляцыя пачалася так позна. Але птушанят яшчэ няма, таму самае цікаве наперадзе.

Вялізарны дзякуй Аляксандру Мінічу, Дзянісу Табунову і брэсцкаму інтэрнэт правайдэру "Элнэт"!