Сокал-Пустальга on-line 2016-2017: Брэст, Беларусь

Comments

Пачаўся дождж і самка перавярнулася на гняздзе галавой да яго.

самка і дождж

самка і дождж

Цяпер - ажно да вылуплення птушанят - яна будзе грэць яйкі, злятаючы толькі пакушаць і расправіць крылы калі са здабычай прыляціць самец. 

Па-першае, яек на другім гняздзе ўжо чатыры.

Па-другое - толькі што стаў сведкам цікавага інцыдэнту паміж самцом і самкай: 

самка паляцела кушаць тое, што ёй прынёс самец, а той вырашыў дапамагчы і сеў грэць яйкі пад час адсутнасці партнёркі на гняздзе.

самка і самец на гняздзе

Але яна вярнулася, а самец - упарты ці тупы - сядзіць на яйках і не злятае!

самка з самцом

Самка колькі часу пакрыквала побач з ім - прасіла, каб чышоў і саступіў ёй месца.

самка з самцом

Але самец сядзеў далей, нават лепш уладкаваўся.

самка з самцом

Тады самцы надакучыла стаяць побач і яна перайшла ў бліжэйшую да камеры нішу і працягвала там час ад часу пакрыкваць-ныць.

самка з самцом

Самец яшчэ пакруціўся-перавярнуўся і праз хвіліну-другую ўсё ж сышоў, паказаўшы што яек ужо 4.

самка з самцом

самка з самцом

Ну а самка пайшла на сваё законнае месца і села на яйкі. Але яшчэ нейкі час узбуджана пакрыквала нават калі самец адляцеў.

самка з самцом

Інфрачырвоная падсветка ад камеры слабенькая. 

Толькі пры моцным асвятленні скрыншота бачна, што на яках нехта застаўся на нач:

самка ўначы

Однако (госць) - 17.05.2016 - 15:26

In reply to by Harrier

Подсветка нормальная. Просто камера установлена не совсем удачно - ее инфракрасный прожектор сильно засвечивает кирпич в нижнем правом угле и сама камера чтобы еще больше не засветить картинку снижает свою чувствительность.

Дзякуй - зарзумеў прычыну. Ггэтыя камеры не зусім для гэтага ствараліся, таму ёсць нюансы якія цяжка паправіць каб усё было ідэальна..

Цяпер яйкі засталіся без бацькоўскага нагляду.

Хутчэй за ўсё, самка іх яшчэ шчыльна не наседжвае, а толькі прыкрывае пры зменах надвор'я на спякоту ці додждж.

яйкі без самкі

Хоць гняздо высока, але камера ўлаўлівае гук касьбы трымерамі з падворку.

Самка наседжвае, але колькі яек? Яшчэ тры ці ўжо чатыры?

самка на яйках

Ні самец, ні самка не начуюць сёння на гняздзе? Значыць самка хутчэй за ўсё не пачала яшчэ шчыльна наседжваць іх і пачне пасля адкладкі трэцяга ні нават наступных.

гняздо ўначы

Нейкі час назіраў за самкай на гэтым (другім) гняздзе і так і не зразумеў - ці то яна ўжо наседжвае 2 яйкі, ці то проста сядзіць над імі (а не на іх) і прыкрывае без інкубацыі.

Дзякуй, цікавае відэа атрымалася!  Сапраўды, нейкая мыш - асабліва добра бачна пры замядленні - і хвосцік доўгі, і вушы добра вылучаюцца. У палёвак, асноўнай здабычы сокалаў, усё наадварот: вушы амаль небачныя і хврсцік кароценькі.

Зранку самка сядзела каля яйка, не наседжвала яго. 

самка ў першага яйка

Цяпер жа незразумела - ці то пачала наседжваць, ці толькі ад сонца прыкрывае?

самка на яйку