Птушыная сталоўка ў Вуглянах, Белавежская пушча - Birdfeeder at Vuhliany, Belavezhskaya pushcha




Дапамажыце праекту ТУТ

Comments

Дарагія сябры!

Прыемна зноў вітаць пастаянных і новых гледачоў на нашай трансляцыі!

Спадзяемся, што задумка каманды на гэты сезон здзейсніца і "Сталоўка-2020 у Вуглянах" стане асаблівай: па назіраннях (спецыяльна распачалі трансляцыю 1 снежня, каб захапіць і апошнія ўздыхі позняй восені і потым зачараваць зімнімі малюнкамі), па дынамічна змяняючымся пейзажы ракі Лясная на поўдні Белавежскай пушчы, па багацці і разнастайнасці відаў птушак, а, магчыма, і ня толькі...

Першыя дні птушкі не адразу знаходзяць сталоўку, яна на новым непрывычным месцы... Спадзяемся, у самы бліжэйшы час, усё зменіцца...

Фінансава падтрымаць наш праект можна ТУТ

Прыемнага прагляду і цікавых назіранняў!

Першы від птушак для трансляцыі - шэрая чапля (Ardea cinerea / Grey heron / цапля серая)!

02.12.2019 Птушка некалькі хвілін пазіравала ходзячы па водмелі, а потым адляцела...Шэрая чапля

Лебедь-шипунДругі від птушак - лебедзь-шыпун (Cygnus olor / Mute swan / лебедь-шипун)!

04.12.2019 Пара доўга харчавалася насупраць сталоўкі... а крыху пазней, дзякуючы ўсталяванаму мікрафону, было добра чуваць трубныя гукі лебедзяў-клікуноў - яны таксама зараз трымаюца на рэчцы Лясная зусім недалёка... Дарэчы, лебедзі амаль штодня пакуль прыплываюць...

Регулярно попадает в поле зрения нашей камеры вид №4 - обыкновенный зимородоквычайны зімародак / Alcedo atthis / Kingfisher). С громких писком пролетающий над самой поверхностью воды то вверх по течению, то вниз...Зимородок...