Сокал-падарожнік (Falco peregrinus)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі, Юры Квач

Дата назірання
Месца Назірання

бераг Нёмана каля ГЭС, у в.Шчачынова, Гродзенскі раён і вобласць

Калі мы назіралі і лічылі качак і іншых вадаплаўных з боку збросу вады ГЭС, раптам пачалі на воду "падаць" групы па некалькі і некалькі дзесяткаў качак, непасрэдна зверху, якія прыляцелі невядома адкуль. Я адразу падумаў пра драпежніка і праз секунд 20-30 мы ўбачылі вельмі масіўнага маладога сокала-падарожніка, які хутка і манеўрана, а галоўнае, неяк вельмі ўпэўнена праляцеў уверх па плыні.

Першая рэгістрацыя для 2018 году!

Трэцяя рэгістрацыя віду на зімоўцы на Гарадзеншчыне.

 

Кропка назірання

53.645130321712 23.969442173839