Стучок (Lymnocryptes minimus)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі

Дата назірання
Месца Назірання

струмень ля в.Дарошавічы, Гродзенскі раён і вобласць

Вырашыў праверыць адзін з патэнцыйных "стучковых" струмянёў і вось што атрымалася.

Дзе было магчыма, для маштабу ляжыць манета ў 2 беларускія рублі.

Цікава, што ўсе сляды ад кулікоў сустракаліся толькі на адкрытым месцы - там, дзе на берагах ручаіны не было дрэваў-вольхаў.

Другая рэгістрацыя для 2018 году.

Кропка назірання

Каментары

Яшчэ раз праглядзеў здымкі з ручаіны і вось што атрымліваецца: я зняў сляды мін двух розных відаў кулікоў, гэта добра бачна па іх памерах на здымках з манетамі і ніжэй яшчэ адзін прыклад большага ў параўнанні з фотаапаратам.

Калі меншы належыць стучку, то большы можа двум відам: бакасу і слонцы. Але ці слонка ў прынцыпе можа  быць ў адкрытым месцы далёка ад лесу? 

сляды