?Даўгахвосты паморнік (Stercorarius longicaudatus)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі

Дата назірання
Месца Назірання

паварот Нёмана ў в.Селюкі, Гродзенскі раён і вобласць

1 птушка 1 CY цёмнай морфы.

Калі вызначаны правільно, то гэта будзе:

Першая рэгістрацыя для 2018 году!

Чацвёртая рэгістрацыя для Беларусі!

Вельмі цёмную "чайку" я убачыў, калі яна пралятала недалёка ад берага, парослага старымі соснамі.

Нешта торкнула мяне,што гэта не можа быць чайка і я схапіў фотапарат і дачакаўся, пакуль птушка выляціць з-за чарговай сасны і пачаў фатаграфаваць, адначасова разглядваючы яе праз фоцік.

Адразу кінуліся ў вочы аднастайна цёмна-карыснева-чорная афарбоўка і нядоўгі востры хвосцік.

Птушка заляцела за выступ леса і пэўна, за паварот і потым на працягу амаль паўгадзіны назад не вярнулася, а праз лес мне ісці не выпадала.

Папярэдні малады даўгахвосты паморнік амаль месяц правёў у тым жа месцы на павароце Нёмана паміж вв.Селюкі-Дзякалавічы ў 2014 годзе.