Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікая сініца як міні-гіль

вялікая сініца

Дакументацыйныя здымкі

Я йшоў праз амаль вясковую вуліцу з адна ці двупавярховымі дамамі  ў атачэнні старых і не вельмі садоў калі перад сабой на невысокім клёне ўбачыў сілуэт птушкі, якая вісела уніз галавой і спрабавала з'есці крылатку (насенне клёна). Спачатку я падумаў, што гэта гіль (Purrhula pyrrhula) -  яны вельмі любяць есці насенне з кляновых крылатак і там, дзе ёсць старыя клёны раней ці пазней абавязкова з'явяцца гілі. 

Аднак сілуэт быў не гіліны. Ды і гіль не ляцеў бы з адарванай крылаткай 'адкрываць' яе на іншую галінку, а зрабіў бы хутка і непасрэдна на месцы. І калі птушка з крылаткай села ніжэй, я са здзіўленнем убачыў, што гэта вялікая сініца (Parus major)!  Навокал у складках кары, пад апалым лісцем і сярод сухой травы шукалі насякомых і павучкоў, якія схаваліся на зіму некалькі іншых вялікіх сініц і іх зусім не цікавілі гронкі клёна з крылаткамі.

А гэтая сініца прыціснула абодвумя лапкамі прынесеную крылатку і спраўна адкрыла і дастала з яе плоскае і акруглае насенне. І калі я думаў, што яна зараз - нарэшце! - праглыне яго, птушка пачала другі этап спажывання - пачала разбіваць яго ўдарамі дзюбы і праглынаць дробныя кавалачкі. Даволі хутка ўсё было з'едзена.

На тое, каб з'есці насенне з крылаткі клёна спецыялісты-гілі трацяць лічаныя секунды, гэтай сініцы 'на ўсё' спатрэбілася каля 2 хвілін.

За другой крылаткай яна не паляцела і далучылася да таварак у садзе.

Гродна, 18-11-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі