Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Макра-Гіль

Гэтай зімой так адбываецца, што ў мяне атрымліваецца здымаць гілёў (Pyrrhula pyrrhula) усё бліжэй і бліжэй ад дому.

З самага пачатку я чакаў на іх найдалей, прыходзілася ісці кіламетра 4 ад дому, потым на паўкіламетры бліжэй, і вось апошнія дні ад 20 да 30 птушак пастаянна харчуюцца на платанападобных клёнах усяго метрах у 60 ад месца, дзе я жыву. 

У папярэднія дні праблема была ў тым, што гілі хаця асабліва і не баяліся мяне, але ўсё роўна трэба было здымаць іх знізу ўверх. Што з гэтага атрымалася, пакажу пазьней.

А сёння я падняўся амаль на іх узровень і калі адна з птушак села вельмі блізка, то падумаў, што амаль усе магчымыя позы ў гілёў я ўжо зняў і таму можа паспрабаваць зняць толькі  голаву на макра?

Што з гэтага атрымалася, глядзіце ніжэй. Трошкі сонейка не зашкодзіла б, але што ёсць - то ёсць.

Зусім нечакана для мяне язык гіля аказаўся вельмі падобным на ... чарвяка) Але дзякуючы яго гібкасці і мышцам гілі могуць параўнальна хутка з'ядаць розную раслінную ежу, выдатна "перажоўваючы" рознае насенне і пупышкі яшчэ ў дзюбе.

https://youtu.be/nxy0c4cfRXg

Гродна, 20-01-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары