Я не ведаю, як часта ў ласей бывае па два ласяняты.
Я сустракаюся з гэтым другі раз і менавіта тут - на нізінным балоце Грайна. Першы раз быў колькі зім таму, калі ласіха з двума падлеткамі перасякла шашу перад намі і прыпынілася паглядзець: чаго прыпыніліся мы.
Другі раз быў нядаўна. Больш за месяц таму я ўпершыню заўважыў на балоце ласіху, якая кармілася з двума малымі нейкімі балотнымі раслінамі.
І вось другая сёлетняя сустрэча з той жа мамай і двума ласянятамі, часам больш падобнымі да вослікаў:
На гэтай фотцы іх амаль не бачна, затое добра бачна маму, якая паглядвае ў бок шашы, а падлеткі спакойна харчуюцца лістамі ды галінкамі вярбы (гл. відэа):
https://youtu.be/o4Z1JJ7lqaY
І ўсё, здавалася б, было смачна і добра. Але можа я з трубой заблізка стаяў, а можа нешта іншае напалохала ласіху. І яна вырашыла бегчы да краю балота ад поля кукурузы і папярэчнай дамбы:
https://youtu.be/Cz6Crgj9JbU
Час ад часу яны прыпыняліся на некалькі секунд, але мама ўжо вырашыла, што цяпер бяспечней пачакаць далей ад шашы:
Калі ж падыйшоў бліжэй да дамбы, то праз шашу вёў свежы след дарослага лася, а ніжэй у балоце - яўна два "ўваходы" у балотную расліннасць:
Але перабягаць тут праз дарогу небяспечна нават чалавеку, бо паток машын часам такі, што вымушае чакаць на магчымасць перабыгчы паміж імі. А як жа лосі?
Ніякіх абмежавальных ці папярэджваючых знакаў тут няма. А варта было б паставіць: "для ласей і машын".
Грайненскія лосі + VIDEO
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ