Шум дарог - не для птушак

Новае даследаванне паказала, што крыкі небяспекі вераб’іных птушак значана аслабляюцца шумам дарожнага руху. Гэтыя надзвычай важныя для выжывання птушак сігналы фактычна (амаль) перастаюць выконваць сваю ролю нават тады, калі птушкі жывуць нават уздоўж дарог з умераным дарожных рухам аўтамабіляў.

Папярэднія работы, якія даследавалі негатыўнае ўдзеянне антрапагеннага шума, пацвердзілі яго як на ўзроўні перадачы сігналаў паміж партнёрамі, так і паміж бацькамі і дзецьмі. Крыстафер Тэмплтон (Christopher N. Templeton) з калегамі з Max Planck Institute for Ornithology (Германія) вырашылі праверыць як дарожны шум уплывае на перадачу крыкаў трывогі паміж птушкамі, калі яны папярэджваюць адна адну аб небяспецы, напрыклад, з’яўленні паблізу драпежніка. "Калі заўважаны шуляк або сава, многія віды птушак крычаць пра гэта, каб папярэдзіць іншых пра патэнцыйную небяспеку” – кажа Тэмплтон.

Даследаванні праводзіліся ў групках вялікіх сініц (Parus major) і правяралі і як крычаць птушкі, і як іншыя сініцы рэагуюць на крыкі ўздоўж дарог з рознай інтэнсіўнасцю руху і з рознымі шумазніжаючымі прыладамі.

"Мы знайшлі, што калі сініцы знаходзяцца ў зоне шума, яны крычаць з большай амплітудай каб “перакрычаць” шум машын. Аднак гэта выглядала недастатковай кампенсацыяй і іншыя сініцы з групы не чулі гэтыя важныя сігналы, таму патэнцыйна падвяргаліся большай небяспецы ад драпежнікаў, чым звычайна” – сказаў Тэмплтон.

Цікава, што па словах навукоўцаў, шум ад дарожнага руху да дастатковых для ўспрымання птушкамі сігналаў ад суродзічаў можа быць зменшаны зменай складу асфальта і шумавымі экранамі, якія ўсталёўваюць ўздоўж дарог. "Гэтыя змены могуць зменшыць негатыўныя эфекты дарог так, каб жывёлы ўздоўж іх маглі камунікаваць паміж сабой”.

Крыніца:

Christopher N. Templeton, Sue Anne Zollinger, Henrik Brumm (2016). Traffic noise drowns out great tit alarm calls. Current Biology, 2016; 26 (22): R1173 DOI: 10.1016/j.cub.2016.09.058

Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак вялікай сініцы Уладзіміра Бондара

 

 

На гэтую тэму:

Вялікія сініцы дапамагаюць абараняцца ад драпежнікаў сваім суседзям

Людзі перашкаджаюць птушанятам чуць бацькоў

Гарадзкі шум змяншае выжывальнасць птушанят вераб’ёў

ЧОРНЫЯ ДРАЗДЫ ПАДВЫШАЮЦЬ ГУК

У ПТУШАК АПІСАНЫ РАЗНАСТАЙНЫЯ КРЫКІ ТРЫВОГІ

”Гарадзкія” і “сельскія” птушкі могуць не пазнаваць адны адных