Японскія вялікія сініцы (Parus minor) выкарыстоўваюць розныя крыкі, калі бачаць розных драпежнікаў. Магчыма, што гэта першае сведчанне таго, што птушкі могуць паведамляць адна адной пра тып драпежніка, якога лічаць небяспекай. Гэтае адкрыццё пашырае нашы веды пра камунікацыю птушак.
Д-р Ташытака Судзукі (Dr Toshitaka Suzuki) з аспірантуры ўніверсітэту Kanagawa, адзначыў, што японскія вялікія сініцы ведаюць розніцу паміж рознымі відамі драпежнікаў. Аднак ці могуць яны паведаміць пра гэта іншым вялікім сініцам? У эксперыменце д-р Судзукі размяшчаў мадэлі трох галоўных драпежнікаў ля гнёздаў гэтага віду птушак: змяю, варону і куніцу паблізу гнездавых скрыняў сініц. У якасці кантролю, навуковец змясціў таксама мадэль туркаўкі, на якую сініцы не зярталі “гукавой” увагі."Дарослыя сініцы звычайна трывожна крычаць, калі драпежнікі набліжаюцца да гнязда і выдаюць спецыфічны гук “йар” у выпадку змяі, ці аднолькавае “чыка” у адказ на набліжэнне вароны ці куніцы.”
Птушкі таксама мяняюць колькасць крыкаў і іх частату, каб паведаміць пра прысутнасць каля гнязда вароны разам з куніцай.
Тое, што змеі “атрымалі” спецыфічны крык вялікіх сініц не павінна здзіўляць. Бо менавіта гэтыя драпежнікі – ў адрознененне ад куніцы ці вароны – могуць знішчыць кладку ці вывадак сініц у любым дупле, бо могуць пранікнуць унутр любой такой схованкі – лічыць японскі навуковец.
Усяго ж пад час даследавання было адзначана выкарыстанне сініцамі ажно 175 розных камбінацый элементаў-гукаў. Атрымліваецца, што сініцы выпрацавалі здольнасць камбініраваць розныя гукі з розным сэнсам, каб перадаць іншыя сэнсы – гэта тое, што называюць “камбінаторнай камунікацыйнай сістэмай” ('combinatorial communication system'). Пад час далейшай працы, якая плануецца, будзе магчымасць лепш зразумець, як канкрэтныя птушкі могуць зразумець інфармацыю пра драпежніка з розных камбінацый крыкаў трывогі.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.pixdaus.com
На гэтую тэму:
ДЛЯ КАГО КРЫЧАЦЬ ПТУШКІ? ДЖАЗ БЕРАСЦЯНАК
”Гарадзкія” і “сельскія” птушкі могуць не пазнаваць адны адных
НЕЗВЫЧАЙНАЕ АДКРЫЦЦЁ: ПТУШАНЯТЫ ВУЧАЦЬ ПАРОЛЬ, КАБ ІХ КАРМІЛІ БАЦЬКІ
ЗДОЛЬНАСЦІ ПАПУГАЯЎ ДА ІМІТАЦЫІ ДАПАМАГАЮЦЬ ІМ УСТАЛЁЎВАЦЬ ІНДЫВІДУАЛЬНЫ КАНТАКТ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ