Для каго крычаць птушкі?

Птушкі здольныя падаваць крыкі трывогі, кіруючы галасы і для птушак іншых відаў.  Такія крыкі выконваюць дзве функцыі – засцерагаюць іншых птушак ад небяспекі і папярэджваюць драпежнікаў аб тым, што яны ўжо заўважаныя.
Артыкул, апублікаваны ў часопісе Proceedings of the Royal Society B, апісвае вынікі назіранняў за многімі відамі птушак у аднатыпных эксперыментах, калі папярэдне злапаным дзікім птушкам паказвалі драпежніка.
У цэнтр кола накіраваных мікрафонаў змяшчалі клетку з цёмнавокімі юнка (Junco hyemalis), жоўтапаяснічнымі сініцамі (Dendroica coronata), мексіканскімі чаромашнікамі (Carpodacus mexicanus) ды іншымі птушкамі. Іх гукі запісвалі пад час прэзентацыі ім чучала савы.
Крыкі трывогі былі знойдзены накіраванымі “ўсюды”, што б сведчыла пра тое, што яны накіраваныя ўсім птушкам у наваколлі. Аднак большасць птушак усіх правераных відаў яўна паказала таксама часовую накіраванасць крыкаў на саву, што можа сведчыць пра папярэджанне драпежніка аб тым, што ён заўважаны. Некаторыя птушкі паказалі здольнасць крычаць нават у іншым кірунку ад накіраванасці сваёй дзюбы!
“Многія жывёлы вядомыя тым, што рэагуюць гукам калі заўважаць драпежніка, аднак да гэтага не было дакладна зразумела – для каго яны крычаць.” – сказала Джэсіка Ёрзіньскі (Jessica Yorzinski), аспірантка з універсітэту Каліфорніі ў Дэвісе. "Яны могуць папярэджваць іншых аб небяспецы, аднак яны могуць і сігналізаваць драпежніку – я цябе бачу!”

Здымак самкі цёмнавокага юнка з www.birdwatch.co.uk
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments