У халодныя зімы прыхільнасць да аднаго месца у вялікіх сініц павялічваецца

вялікая сініца

Ступень прыхільнасці розных відаў птушак да месца нараджэння і размнажэння (т. зв. site fidelity) параўнальна даўно і актыўна вывучаецца. Нашмат менш вядома пра прыхільнасць птушак да тых самых месцаў зімоўкі. Каманда фінскіх арнітолагаў змагла на прыкладзе вялікіх сініц (Parus major) паказаць, што больш халодныя зімы трымаюць сініц фактычна ў адным месцы.

Для відаў, якія застаюцца на зімоўку паблізу месца гнездавання важна, каб асяроддзе і яго рэсурсы былі прадказальна добрымі. Вядома, што ў птушак, якія жывуць у групах, перавагі і недахопы адданасці аднаму месцу пасля гнездавання могуць звязаныя або з надвор’ем, або з сацыяльнымі сувязямі (іерархіяй) унутры групы. Аднак фактычна амаль нічога невядома пра канкрэтныя фактары і іх уздзеянне.

Арнітолагі з University of Oulu вывучалі як прыхільнасць да аднаго месца зімоўкі на працягу адной зімы, так і параўноўвалі яго паміж рознымі зімамі ў вялікіх сініц з Паўночнай Фінляндыі, дзе від з’яўляецца часткова мігрыруючым. На прыцягу двух чарговых зімаў збіраліся назіранні за індывідуальна пазначанымі птушкамі ў некалькіх месцах і пры гэтым вызначалі магчымае ўздзеянне на прыхільнасць да таго ж месца ўзросту птушак, полу, сезону і сярэдніх тэмператур, а таксама працягласці светлай часткі сутак.

Пад час зімы перамяшчэнні сініц былі параўнальна невялікімі ў сярэдзіне сезону і змяншаліся ў марозныя дні. Хутчэй за ўсё гэта можна растлумачыць неабходнасцю эканоміі здабытай пад час самых кароткіх дзён энергіі, якая значна расходавалася б пад час пералётаў на новыя месцы. Маладыя былі больш мабільнымі, чым дарослыя птушкі, а паміж паламі ў дарослых адрозненняў не было знойдзена.

Атрыманыя дадзеныя сведчаць пра тое, што маладым сініцам патрэбны час, каб выбраць добрае асяроддзе для зімоўкі. У супрацьлегласць да той самай зімы, паміж зімамі не было знойдзена адрозненняў у прыхільнасці да таго ж месца ні паміж паламі, ні паміж маладымі ці дарослымі сініцамі. Магчыма, што тыя маладыя птушкі, якія дажылі да сваёй другой зімоўкі, ужо навучыліся адпаведна ацэньваць даступнасць магчымых у дадзеным месцы рэсурсаў у першую зіму і потым вяртаюцца ў найлепшыя месцы папярэдняй сваёй зімоўкі таксама, як гэта робяць дарослыя.

Крыніца:

Pakanen, VM., Karvonen, J., Mäkelä, J. et al. Cold weather increases winter site fidelity in a group-living passerine. J Ornithol (2018) 159: 211. https://doi.org/10.1007/s10336-017-1505-0

 

Паводле www.link.springer.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Уладзіміра Бондара

 

 

На гэтую тэму:

Як выжываюць тыя птушкі, якія застаюцца зімаваць на поўначы?

Love over food - Неверагодна: птушкі выбіраюць каханне замест ежы

Канфармізм і нонканфармізм у птушак на прыкладзе вялікіх сініц

Зімовыя месцы начлегу кавак і гракоў у Чэхіі

Чыжы выбіраюць для пералётаў знаёмую кампанію

Пацверджана, што гілі застаюцца ў тых самых парах на гады

Месцы зімовак малых лебедзяў з Ямала- нечаканыя вынікі