Больш 6 тысяч відаў птушак можна аднесці да т.зв. насякомаедных, яны жывуць ва ўсіх галоўных наземных экасістэмах. Каб падкрэсліць вялікую і фактычна глабальную экасістэмную ролю гэтых відаў, заолагі з універсітэту Базэля (Швайцарыя), універсітэту Юты (Солт-Лэйк сіці, ЗША), універсітэту Ілінойса (Чыкага) і ўніверсітэту Koç (Стамбул, Турцыя) зрабілі цікавыя падлікі.
Дзякуючы зробленым ім ацэнкам, вага ўсіх насякомаедных птушак на Зямлі складае каля 3 мільёнаў тон. Штогод яны з’ядаюць паміж 400 і 500 мільёнаў тон насякомых, павукападобных, мнаганожак і іншых дробных бесхрыбетных. Калі параўнаць колькасць энергіі, якую яны дзякуючы гэтаму атрымліваюць, з нашымі запатрабаваннямі, то атрыманая лічба ў прыкладна 2,8 экзаджоўляў адпавядае штогадовым энергетычным затратам такога гораду, як Нью Йорк.
Агульная колькасць біямасы безхрыбетных, якую спажываюць птушкі, адпавядае агульнай масе мяса і рыбы, якую спажываюць людзі: паводле дадзеных Арганізацыі ААН па ежы і сельскай гаспадарцы (FAO), чалавецтва з’ядае іх за год паміж 400 і 800 мільёнаў тон.
Лясныя птушкі з’ядаюць прыкладна 300 мільёнаў тон бесхрыбетных, што адпавядае тром чвэрцям ад агульнай біямасы безхрыбетых, якую спажываюць усе насякомаедныя птушкі. Такім чынам, на птушак іншых экасістэм – лугоў, саван, сельскагаспадарчых палеткаў, пустыняў і тундры прыходзіцца толькі адна чвэрць. Важна не забываць, што пад час выкармлівання птушанят, безхрыбетнымі выкармліваюць сваё патомства не толькі насякомаедныя, але і т.зв. насеннеядныя птушкі.
"Птушкі – разам з іншымі прыроднымі ворагамі насякомых, такімі як павукі, - дапамагаюць стрымліваць колькасць насякомых, якія інакш маглі б пашкодзіць многія нашы расліны”- сказаў д-р Марцін Ныфелер (Dr. Martin Nyffeler), які ўдзельнічаў у даследаванні ад універсітэту Базэля.
Крыніца:
Martin Nyffeler et al. Insectivorous birds consume an estimated 400–500 million tons of prey annually, The Science of Nature (2018). DOI: 10.1007/s00114-018-1571-z
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак белабровага дразда Мікалая Гулінскага
На гэтую тэму:
Метабалізм птушак і звяроў рэгулюецца па-рознаму
Мышцы пералётных птушак – мара для культурыстаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ