У Шатландыі тэрапеўты пачалі прапісваць пацыентам бёрдуотч!

бёрдуотч

Дактары з Шэтландзкіх астравоў (Шатландыя, Вялікабрытанія) пачалі прапісваць пацыентам з хранічнымі хваробамі псіхічнай сферы, дыябетам, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі і хранічным стрэсам рэкамендацыі на рэгулярныя назіранні за птушкамі (birdwatch) і іншыя прагулкі на прыродзе.

З пачатку кастрычніка, тэрапеўты з 10 шпіталяў на астравах змогуць афіцыйна выпісваць “рэцепты” на “лячэнне прыродай” дзякуючы адпаведнаму дазволу рэгіянальнага аддзелу Нацыянальнай службы здароўя (NHS Shetland). Такім пацыентам будуць выдаваць рэкамендацыі з простымі вызначальнікамі відаў раcлін і птушак, якія яны могуць сустрэць у розныя сезоны на некалькіх маршрутах і іх размяшчэннем на астравах. Маршруты і вызначальнікі былі падрыхтаваныя Каралеўскім таварыствам абароны птушак (Royal Society for the Protection of Birds, RSPB) і буклеты з іх апісаннем будуць даступныя ва ўсіх шпіталях.

Маршруты прапануюцца ад горных верасковых лугоў да марскіх узбярэжжаў, дзе можна паглядзець кнігавак, тупікаў, качак-маранак, кулікоў-крыўкоў і іншых птушак.

Зразумела, што NHS Shetland не прапануе замяніць медыкаменты і медычныя працэдуры назіраннямі птушак ці іншымі прагулкамі на прыродзе. Д-р Хлоэ Эванс (Dr Chloe Evans), якая распрацавала і прапанавала адпаведную праграму ў Scalloway health centre на заходнім узбярэжжы Шэтландаў сказала, што гэта толькі дадатак да класічнага лячэння – як дадатковыя фізічныя практыкаванні і здаровае харчаванне – тое, што можна акрэсліць як “здаровы лад жыцця”.

людзі

 “Існуе вялізнае мноства спосабаў лячэння хворых, але наша задача – паказаць пацыентам, што яны самі могуць дапамагаць сваяму здароўю і людзі вельмі любяць каб ім дапамаглі ў гэтым” – сказала Эванс.

Гэлен Монкрыф (Helen Moncrieff), рэгіянальная кіраўнічка RSPB Scotland, сказала: “Невыпадкова буклеты NHS называюцца “Прырода - твая душа” (“Nature your soul”). Існуе мноства сведчанняў, што прырода дапамагае нам заставацца здаровымі. А гэта – просты шлях выцягнуць людзей на прыроду і пабыць на ёй або ў гарадах, або ў больш дзікіх месцах на нашых астравах”.

Медыкі і шпіталі па ўсёй Вялікабрытаніі будуць прапаноўваць сваім пацыентам гуляць у лясах і парках вакол шпіталяў і центраў здароўя.

Макена Лор (Makena Lohr), прэс-сакратарка NHS Shetland, падкрэсліла: “У многіх навуковых працах было даказана, што ад нашага ўзаемадзеяння з прыродай мы маем фізічную і псіхічную карысць. Цяпер прыйшоў час прадстаўнікам аховы здароўя нагадваць пра гэта нашым кліентам”.

 

Паводле www.theguardian.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з PanEuropean Birdwatch-2018 яго ж

 

 

На гэтую тэму:

Назіранні за птушкамі неабходныя для нашага душэўнага здароўя

Кожны пяты амерыканец – бёдуотчар!

Merlin дапаможа вызначыць амерыканскіх птушак па фота

Праграма для iPhone дазволіць амерыканцам вызначаць птушак навокал

Назіранні за птушкамі ў ЗША ў лічбавую эру

Маладым людзям не хапае зносінаў з прыродай

Для дзетак і падлеткаў тэлебачанне і відэагульні больш важныя за захаванне навакольнага асяроддзя

Сляпы ўругвайскі бёдуотчар адрознівае больш 700 відаў птушак