Фотаконкурс “Птушка ў аб’ектыве”-2010 будзе адбывацца ў два этапы
Штогадовы фотаконкурс АПБ “Птушка ў аб’ектыве” сёлета зменіць правілы свайго правядзення – так вырашыў Цэнтральны савет АПБ на сваім апошнім паседжанні. Першы этап – этап адбору здымкаў-фіналістаў – будзе адбывацца ў Галерэі на нашым сайце www.birdwatch.by
Як і раней, але дзякуючы адзнакам толькі зарэгістраваных карыстальнікаў сайту, на працягу кожных двух тыдняў будуць абірацца найлепшыя 5 фотаздымкаў у кожнай з двух катэгорый: Птушкі і Людзі (якія назіраюць/ вывучаюць/ фатаграфуюць птушак). Адабраныя такім чынам нашымі карыстальнікамі пяцёркі здымкаў і будуць на пры канцы году ацэньвацца Журы, якое назаве пераможцаў і прызёраў фотаконкурсу, выбраўшы найлепшыя работы з ліку такіх здымкаў-фіналістаў.
Будуць дзейнічаць і іншыя ўмовы: адзін аўтар не зможа выставіць на двухтыднёвы конкурс больш за 5 сваіх здымкаў у кожную з катэгорый. Але, зразумела, як і цяпер, колькасць здымкаў ад кожнага з аўтараў не абмежаваная! Калі здымкаў будзе больш, трэба ў іх апісанні будзе пазначыць, якія з іх выстаўляюцца ў Галерэі па-за конкурсам.
Выстаўляць здымкі на фотаконкурс можна з 1 мая 2010 году. Дата апошняга двухтыднёвага адбору здымкаў-фіналістаў пакуль не прызначана.
Каб аўтары, якія ўжо размясцілі свае здымкі на нашым сайце не апынуліся ў горшым ад навічкоў становішчы, думаю, што свае найлепшыя здымкі, якія ўжо размешчаны ў Галерэі, можна ў любы час выдаліць з Галерэі і размясціць у патрэбны аўтарам час зноўку.
Акрамя больш адкрытага конкурсу і прызнання шматлікіх аматараў фотаздымкаў птушак і проста бёдуотчараў, якія змогуць ацэньваць усе конкурсныя здымкі, аўтараў найлепшых фотаработ чакаюць каштоўныя прызы.
Поспехаў у старым-новым фотаконкурсе!
Дзьмітры Вінчэўскі, сябра Цэнтральнага Савету АПБ
На здымку Віктара Гулінскага – Мікалай Гулінскі, пяціразовы пераможца Гродзенскага абласнога конкурсу “Нашы птушкі”





Каментары
Ага, яшчэ пра двухтыднёвыя
Ага, яшчэ пра двухтыднёвыя перыяды. Яны будуць пачынацца з 1 мая і да канца конкурса.
Адкажу, на што
Адкажу, на што змагу.
Па-першае, такія ўмовы прыняў ЦС, так што да 1 траўня наўрацьці яны зьменяцца, а мяняць іх пасьля пачатку дзеяньня правілаў будзе няправільна.
Я таксама быў за колькасьць здымкаў без абмежаваньняў, але прынялі так, як прынялі - па 5 конкурсных у кожнай з катэгорый.
Колькасьць катэгорый на сайце наўрацьці варта было павялічваць, бо ўсе іх цяжка было б праглядаць. Ды і наўрацьці цалкам магчыма правільна падзяліць іх на катэгорыі.
Калі журы пагодзіцца, то можна рабіць вынікі і ўзнагароды і за больш кароткія тэрміны, і асобнымі ўзнагародамі падтрымаць і Птушак у краявідзе, і Маладых і г.д.
А агульна кажучы, за першы год будзе бачна, што атрымалася, а што трэба будзе замяніць. Таму давайце пастараемся гэта зразумець і потым паправім.
Галоўная ж мэта - прыцягнуць больш зацікаўленых гледачоў да адбору найлепшых здымкаў, а ў Галерэю (= на сайт з не толькі гэтым кантэнтам) больш аўтараў, я думаю, атрымаецца.
от отпечатков надо отходить,
На мой взгляд тоже мудрЁно
На мой взгляд тоже мудрЁно получается. Во-первых, это был традиционно конкурс живых фотографий (отпечатков), а что хорошо смотрится на экране монитора не всегда так же хорошо на печати. Во-вторых, 2 недели от какого числа считаются? От даты появления конкретной фотографии, или от конкретной даты календаря? Сложно... В-третьих, многие из участников конкурса (особенно кто в возрасте) имеют эпизодический доступ к компьютеру, соответственно из этой обоймы, по-видимому, вылетят :( По мне, лучше б дополнили существующий конкурс интернет-вариантом, увеличили количество категорий (с упором на художественность, редкость вида, техническую сложность кадра), сделали бы дополнительные сезонные промежуточные конкурсы с малыми призами... А в успехе таких нововведений не уверен :(
"Як і раней, але дзякуючы