Трэба ахоўваць птушак ад … катоў

Свойскія каты і дзікія птушкі могуць жыць больш гарманічна, калі для гэтага зрабіць некалькі простых крокаў. Штогод ад катоў гіне асабліва шмат птушанят, аднак і ад гэтага можна засцерагчыся.
Птушаняты залежаць ад дарослых птушак у забеспячэнні ежай і сховішчам, яны яшчэ мусяць навучыцца пазбягаць драпежнікаў, што асабліва складана ў наваколлі нашых дамоў, дзе каты могуць чакаць на кожны няправільны рух. Пачатак лета – час інтэнсіўнага вылету маладых у шматлікіх відаў птушак.

Таму, каб пазбегнуць непатрэбных стратаў, Каралеўскае таварыства абароны птушак RSPB прапануе павесіць на сваіх хатніх любімцаў званочак.
Апошняе даследаванне RSPB паказала, што правільна замацаваны званочак на 41% змяншае паспяховасць паляванняў катоў на дзікіх птушак. Дадаткова важныя фактары у змяншэнні шкоды для дзікай прыроды – трэба рэгулярна карміць сваіх катоў і даглядаць іх – тады яны будуць больш часу праводзіць каля Вашага – і свайго - дома.
Для птушак будзе лепш, калі Вы будзеце трымаць катоў у хаце на світанку і захадзе сонца, а таксама пасля кепскага надвор’я – менавіта ў гэтыя моманты каты найчасцей выходзяць на паляванне.
Старайцеся не выкладваць ежу для сваіх хатніх гадаванцаў на зямлі – там, дзе на яе могуць паквапіцца і птушкі. Таксама добра ўпэўніцца, што сталоўка для зімовага харчавання птушак цяжкадасягальная для катоў.
Важна таксама і правільнае размяшчэнне гнездавых скрыняў і дуплянак для птушак. Трэба, каб каты не маглі не толькі дабрацца да іх, але і сядзець паблізу – інакш яны могуць спрабаваць злапаць дарослых птушак каля іх.
У Вялікабрытаніі колькасць свойскіх катоў ацэньваецца на 7,2 мільёна асобін і апошнія падлікі кажуць пра тое, што яны лапаюць на працягу 5 месяцаў каля 100 мільёнаў здабычаў, з якіх 27 мільёнаў – гэта птушкі. Не гледзячы на ўражваючыя лічбы, пакуль не атрымана навуковых доказаў, што гэтае драпежніцтва нейкім сур’ёзным чынам негатыўна ўздзейнічае на стан папуляцый брытанскіх птушак.
 

Здымак з www.jekenned1.stu.cofc.edu
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Многія дробныя птушкі не перажылі зіму
Амерыканскі кангрэсмен адстойвае бяспечныя для птушак будынкі

Полтора миллиона птиц ежегодно разбиваются в Беларуси о стекла

Новае шкло можа зменшыць на мільярды смяротныя сутыкненні птушак з вокнамі толькі ў Злучаных Штатах