На працягу пятніцы-нядзелі 17-19 верасня 2010 r. ў гарадку Goniądz над Бебжай адбудзецца першы ў гісторыі злёт Klubu Ptaków Polskich!
У адзін з самых маляўнічых куткоў Усходняй Польшчы прыедуць з усёй краіны сябры Клубу Польскіх Птушак, якія сваё прозвішча маюць дзякуючы птушкам – напрыклад, Кулікоўскія, Гілі, Вуйцікі і г.д. Каля гэтага шаноўнага кола таксама будуць іншыя палякі, якія прадстаўляць біяразнастайнасць: Вілкоўскія, Альшэўскія, Квяткоўскія як прозвішчам, так і выбарам прафесіі.
Запланаваная выдатная праграма – прыродазнаўчыя варштаты і экскурсіі на Бебжанскія балоты, фестываль фільмаў пра прыроду, мультымедыйныя прэзентацыі, сустрэчы з аўтарамі кніг і фільмаў, мастацкія варштаты, канцэрты народнай музыкі і фэст мясцовых рамёстваў. А ў нядзелю адбудзецца спроба ўсталявання рэкорду ў кнігу Гінэса – на самую вялікую птушыную зграю ў адным месцы.
• Агульнапольская адукацыйная кампанія аб прыродзе pTAK! уключана ў міжнародную праграму святкавання Міжнароднага году біяразнастайнасці ў рамках ААН, рэалізуецца таварыствам “Птушкі Польскія” (Ptaki Polskie) пад ганаровым патранатам Міністра навакольнага асяроддзя, дзякуючы дафінансаванню, атрыманаму з Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі.
Спонсар кампаніі – фірма AMS, медыйны партнёр - портал ONET.PL, партнёры: бургамістр гміны і горада Goniądz, Zespół Szkół w Goniądzu, Zespół Szkół w Suchowoli,Biebrzański Park Narodowy,Spółdzielczy Bank Rozwoju.
Больш пра Клуб, таварыства і і праграму свята можна даведацца тут:
http://portalwiedzy.onet.pl/
http://podroze.onet.pl/
Адзін з выдатных плакатаў, якія заклікаюць далучацца да Клубу і прыняць удзел у свяце, а таксама паводле інфармацыі з www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ