Сёлета быў вельмі ўдачны год для найбольшай драпежнай птушкі Брытанскіх астравоў – арлана-белахвоста (Haliaeetus albicilla).
Не толькі таму, што колькасць гняздуючых у Шатландыі пар гэтага віду перакрочыла магічную лічбу ў 50, але і таму, што за ўсю 35 гадовую гісторыю праекту па рэінтрадукцыі арланаў у Вялікабрытаніі, птушкі дасягнулі самых вялікіх паказчыкаў па вылету птушанят.
У 2010 годзе было 52 тэрытарыяльных пары белахвостаў, што на 6 больш у параўнанні з 2009 годам. Сёлета з гнёздаў выляцела рэкордная колькасць птушанят – 46 птушак, што на 10 больш, чым у мінулым годзе.
З-за нячшаднага пераследавання гнёздаў арланаў, дзейнасці калекцыянераў яек і прамога забойства дарослых птушак, апошні арлан-белахвост быў застрэлены ў Шатландыі на Шэтландзкіх астравах ў 1918 годзе. Праз амаль 60 год, у 1975 годзе, на востраве Rum пачаўся праект рэінтрадукцыі гэтых драпежных птушак..
Дзякуючы поспеху рэінтрадукцыі, навукоўцы лічаць, што від ужо дасягнуў сваёй колькасці, якая была на астравах 150 год таму.
Арланы цяпер прыцягваюць позіркі і ўвагу не паляўнічых ці таксідэрмістаў – як было раней, але тысяч турыстаў. Так, толькі на адным востраве Mull дзякуючы турызму на арланах лакальная эканоміка атрымлівае больш за 2 мільёны £ штогод! Каб падтрымаць цікавасць да віду сярод грамадзкасці, на двух птушанят, якія атрымалі імёны Shelly і Midge, былі павешаны спадарожнікавыя перадатчыкі і іх перамяшчэнні можна сачыць он-лайн тут: www.rspb.org.uk/mulleagletracking.
Цяпер ідзе ўжо трэці этап праграмы па рэінтрадукцыі віду – ён заключаецца ў працягу выпуску птушак ва ўсходняй Шатландыі. Дзякуючы падтрымцы Нарвегіі, яшчэ 19 маладых арланаў з гэтай краіны былі выпушчаныя на волю недзе ў мясцовасці Fife. Такім чынам, на працягу першых чатырох гадоў дзеяння праграмы на ўсходзе Шатландыі там былі выпушчаныя ўжо больш за 60 арланаў. Праект рэінтрадукцыі ажыццяўляюць RSPB Scotland, Scottish Natural Heritage і Forestry Commission Scotland.
Здымак арлана-белахвоста Валерыя Юрко
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
EvaPolna - 07.11.2010 - 17:33
Спасибо за пост, только
biot - 07.11.2010 - 18:06
In reply to Спасибо за пост, только by EvaPolna
EvaPolna, конечно, нужны! Чем
EvaPolna, конечно, нужны! Чем больше людей, тем шире можно отслеживать происходящие тенденции в природе в новостях. Мы можем расположить новости на этом сайте либо на сайте АПБ (www.ptushki.org). Можете мне сбрасывать свои материалы либо ссылки на мой эл. адрес (см. личку).
Kiolk - 07.11.2010 - 20:15
Хутка працуеш... Біот...
Хутка працуеш... Біот...
biot - 09.11.2010 - 18:07
In reply to Хутка працуеш... Біот... by Kiolk
Теперь и это уже в упрек
Теперь и это уже в упрек ставиться? Ну вы, блин, даете! Шагу нельзя сделать! ))))))))))))))))
Kiolk - 09.11.2010 - 18:19
In reply to Теперь и это уже в упрек by biot
Прабачце калі ласка, не хацеў
Прабачце калі ласка, не хацеў вас задзець за жывое...)))