Паводле навукоўцаў, якія параўноўвалі геномы птушак з двух падвідаў аўстралійскага наземнага папугая (Pezoporus wallicus) аказалася, што яны аддзяліліся адзін ад аднаго прыкладна 2 мільёны гадоў таму – прыкладна ў той жа час, калі на нашай планеце з’явіліся першыя чалавекападобныя малпы роду Homo. Таму падвіды заслугоўваюць асобнага відавога статусу і заходні наземны папугай атрымаў навуковую назву Pezoporus flaviventris.
"Гэтае адкрыццё мае вялікія прыродаахоўныя наступствы” – сказала Стэфэн Марфі (Stephen Murphy) з Australian Wildlife Conservancy. "Папуляцыя заходняга наземнага папугая вельмі хутка змяншалася апошнія 20 год і цяпер агулам налічвае ў прыродзе толькі каля 110 птушак. Большасць з гэтых птушак жывуць толькі ў адным нацпарку Cape Arid. Гэты папугай - адзін з найбольш рэдкіх відаў птушак на Зямлі.”
"Прыродная катастрофа альбо з’яўленне ў нацпарку інтрадукаваных драпежнікаў (напрыклад, бадзяжных катоў) можа хутка знішчыць від. Каб гэтага не адбылося, неабходна тэрмінова прыняць эфектыўныя меры для прыпынення змяншэння папуляцыі і заснаваць “страховачныя” папуляцыі ў розных частках былога арэалу.” - сказаў прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаменту навакольнага асяроддзя і аховы прыроды Заходняй Аўстраліі д-р Элан Барбайдж (Dr Allan Burbidge).
Тады як заходні наземны папугай знікае, яго ўсходні сабрат мае статус МЗАП “менш патрабуючы ўвагі” (Least Concern). У апошнія гада генетыкі адкрываюць параўнальна шмат відаў, асабліва сярод падвідаў аднаго віду, таму што вельмі часта знешне яны вельмі падобныя адзін да аднаго і толькі аналіз іх ДНК можа паказаць памер сапраўдных адрозненняў.
Паводле www.mongabay.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Тысячы новых відаў адкрыты на працягу аднаго году
Кожныя тры дні ў Амазоніі апісваюць новы від
Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры
Марскі і снежны зуйкі – асобныя віды
Грычуноў больш відаў, чым сцвярджалі дагэтуль?
Новы від птушак апісаны ў Калумбіі (+Відэа)
Адкрыты новы від голуба!
Новы від грычуноў апісаны ў Афрыцы
Новы від птушак адкрыты на Барнэа
Новы від пячураўкі апісаны ў В’етнаме і Лаосе
Новы від птушак адкрыты ў Лаосе
Новы від птушак апісаны дзякуючы бёдуотчарам у Кітаі
Новыя віды выкапнёвых птушак
Тэмпы знікнення птушак паказальныя і для іншых арганізмаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ