На працягу апошняга дзесяцігоддзя навукоўцы, якія даследуюць басейн Амазонкі, адкрываюць і апісваюць у сярэднім адзін новы від кожныя тры дні. Пра гэта паведаміў World Wildlife Fund.
"Па тым дадзеным, якія існуюць цяпер, мы можам сказаць, што кожны дзесяты від жывых істотаў жыве ў Амазоніі” – сказаў эколаг тропікаў Мэг Сымінгтан (Meg Symington), "Я думаю, што калі людзі змогуць апісаць усе біялагічныя віды на Зямлі, то Амазонія будзе адказваць за жыццё нават да 30% з іх”.
Акрамя непасрэднай карысці людзям, напрыклад, праз выкарыстанне некаторых раслін або прадуктаў жыццядзейнасці жывёл у медыцыне, гэты рэгіён планеты мае рашаючае ўздзеянне на рэгіянальны і глабальны клімат. Некаторыя кампьютарныя мадэлі паказваюць, што Амазонія ўплывае, напрыклад, на колькасць ападкаў у паўднёва-заходніх штатах ЗША.
Супрацоўнікі World Wildlife Fund зрабілі аналіз апублікаваных навуковых дадзеных і знайшлі, што з 1999 па 2009 год у гэтым рэгіёне было апісана больш 1200 новых відаў. Сярод іх 637 відаў раслін, 257 відаў рыб, 216 амфібій, 55 рэптылій, 16 птушак і 39 відаў звяроў. Аднак сапраўдныя маштабы адкрыццяў ёсць нашмат большымі, бо гэтая справаздача не ўключае большасці новаапісаных безхрыбетных жывёл.
Справаздача была падрыхтаваная да глабальнай сустрэчы прадстаўнікоў 193 краін у Японіі, прысвечанай канвенцыі ААН па біялагічнай разнастайнасці.
Аднак ёсць і смутныя лічбы – за апошнія 50 год як мінімум 17% плошчаў дажджавых лясоў басейну Амазонкі былі знішчаныя.
Іншая справаздача, падрыхтаваная кааліцыяй За нуль знікненняў (Alliance for Zero Extinction), якая аб’ядноўвае некалькі прыродаахоўных міжнародных арганізацый, знайшла, што 920 біялагічных відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай глабальнага знікнення, распаўсюджаны толькі ў 587 месцах. І толькі палова з гэтых месцаў мае які-небудзь прыродаахоўны статус.
Здымак з www.abundancesecrets.com
Паводле www.amazonia.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Тысячы новых відаў адкрыты на працягу аднаго году
Тэмпы знікнення птушак паказальныя і для іншых арганізмаў
Хваля знікненняў вынішчае поле для эвалюцыі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ