Мінскі Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й.Рау, аддзел адукацыі Шчучынскага райвыканкама, ДУА "Гімназія г. Шчучына" запрашаюць прыняць удзел у рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў "Прырода і адукацыя: праблемы ўстойлівага развіцця", прысвечанай 250-годдзю С.Б. Юндзіла (1761-1847), якая адбудзецца 6-7 мая 2011г. у гімназіі г.Шчучына, вул.Леніна, 64, г.Шчучын (Гродзенская вобл.).
У канферэнцыі удзельнічаюць навучэнцы агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў, пазашкольных устаноў адукацыі 8-11 кл.
Пад час канферэнцыі і да 20.05. у будынку гімназіі будзе працаваць фотавыстава “Нашы птушкі-2011” Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і сайта www.birdwatch.by .
Праграма канферэнцыі:
6 мая, чацвер
11.00 -11.30 - рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі
12.00 - 13.00 - адкрыццё памятнага знака аб праф. З.Б. Юндзіле ў касцёле святой Тэрэзы каля будынкаў школы ордэну піяраў, у якой праф.Юндзіл выкладаў у 1785-87 гг.
13.00 - 14.00 - Абед ( для іншагародніх удзельнікаў)
14.00 - 15.00 - Урачыстае адкрыццё канферэнцыі.
15.00 - 17. 30 - Пленарнае паседжанне (прэзентацыі дарослых навукоўцаў, па 20 хвілін)
17.30 - Вячэра ( для іншагародніх удзельнікаў)
7 мая, пятніца
9.00 - 9.30 Сняданак ( для іншагародніх удзельнікаў канферэнцыі)
9.30 - 12.30 - паседжанні секцый з прэзентацыямі навучэнцаў (па 7 хвілін).
Біялогія;
Экалогія;
След чалавека- след жыцця.
12.30 - 13.30 - абед (для іншагародніх удзельнікаў)
13.30 - 14.00 - праца журы секцый, падвядзенне вынікаў
14.00 - 14.30 - Закрыццё канферэнцыі, падвядзенне вынікаў
Пасля 14.30 раз’езд удзельнікаў
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Елены Яўгеньеўны Лісоўскай, маб.тэл. мтс 588 24 42
На гэтую тэму:
МАНАХ, ЯКІ ВУЧЫЎ ЛЮБІЦЬ І ВЕДАЦЬ ПРЫРОДУ. ДА 250-ЦІ ГОДДЗЯ СТАНІСЛАВА БАНІФАЦЫЯ ЮНДЗІЛА (1761 – 1847)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ