Мы сярод 500 лепшых уэб-пляцовак, прысвечаных назіранням птушак!

    Не прайшло і 3 дні з моманту, як на нашым сайце быў усталяваны вызначальнік рэйтынгу сярод сайтаў, якія прысвечаны бёдуотчу і фота-відэа-здымкам птушак (падрабязней пра гэта тут: www.birdwatch.by/news/317/ ) , як мы апынуліся ў ліку 500 лепшых.

    Зразумела, што за гэты час наш сайт не стаў у два разы лепшым (наш першапачатковы рэйтынг даў нам магчымасць заняць толькі 960 месца ў сусветным спісе). Але нават наша з’яўленне ў такім спісе і хуткі рост нашага рэйтынгу (які вызначаецца, між іншым, па колькасці наведвальнікаў), напэўна, прыцягнула ўвагу замежных бёдуотчараў. Гэта, ў выніку, і дала “камулятыўны” эфект.

      Каб зрабіць наш сайт такім, якім ён задумваўся на самым пачатку (сёлета ў сярэдзіне лютага) яшчэ шмат працы. Але дзякуючы зацікаўленасці карыстальнікаў і вялізарнай дапамозe каманды праграмістаў з NewMedia.by мы зможам ператварыць нашы мары ў рэальнасць. Самі Сабе Сваімі Сіламі!     PS Прапаную яшчэ адзін слоган для нашага сайту: Пра птушак для людзей.

Comments

Я калі заходжу праз Оперу, таксама маю не самы сьвежы варыянт, а той, які адкрываў з яе дапамогай апошні раз. Але націскаю Абнавіць - і ўсё нармальна. Я ў Оперы таксама не карыстальнік, таму думаю што праблема ў гэтым - асаблівасьцях ці настройках браузэра.

а, ну ў Оперы - канешне! яна падгружае апошнюю старонку са свайго кэша. яна гэта робіць без звароту да сайту. можаце паспрабаваць гэта зрабіць нават не падключаючыся да інтэрнэту - павінна падгрузіць :)