Вылучаны новы від птушак

Астраўная форма шырокараспаўсюджанага азіяцкага віду баблераў цяпер абвешчана поўнапраўным відам і эндэмікам Кітаю.

Чорнагорлая хмызоўніца Black-throated Laughingthrush Garrulax chinensis – гэта звычайная і шырокараспаўсюджаная птушка з сямейства Тымеліевых з Паўднёва-Ўсходняй Азіі, у якой налічваюць 5 падвідаў. Птушкі насяляюць вільготныя лясы і паркі ад нізін да зоны заканчэння горных лясоў.


Падвіды добра адрозніваюцца адзін ад аднаго па колькасці карычневага, чорнага і аліўкавага апярэння. Форма, якая жыве на кітайскім востраве Hainan, G. с. monachus, мае чорныя плямкі на крыючых вуха і менш выразныя колеры апярэння.


Зразумела, што астраўная форма адрозніваецца ад кантынентальных падвідаў з-за працяглай ізаляцыі, якая адбывалася пад час час наступу і адыходу плейстаценавых ледавікоў, за якімі адбывалася падвышэнне і змяншэнне ўзроўню мора. Да часу, пакуль адасобленыя папуляцыі зноў сустрэліся, адбывалася іх адасобленая эвалюцыя.
Каманда кітайскіх навукоўцаў секвеніравала 2 мітахандрыяльных і 2 ядзерных гены ў двух падвідаў з кантыненту і з вострава Хайнань каб пацвердзіць працягласць іх адасобленага развіцця. Такім чынам атрымалася даведацца, што птушкі з вострава ўтварылі сваю кладу, ў якой маюць таксанамічную еднасць і падобныя характарыстыкі. Большая клада ўтвараецца птушкамі з вострава і птушкамі намінатыўнага падвіду на блізкай да вострава кантынентальнай частцы Кітаю. Абодва гэтыя падвіды знаходзяцца на такой самай адлегласці генетычна (= працягласці асобнага развіцця) ад падвіда G c lochmius з М’янмы і Таіланду.  


Не гледзячы на падобнае генетычнае адрозненне абодвух падвідаў ад іншых, аўтары даследавання і артыкулу прапануюць лічыць хайнанскіх птушак паўнапраўным відам адпаведна “з агульнай лінейнай канцэпцыяй віду”. Паводле іх астраўны падвід адпавядае ім, дэманструючы адсутнасць патоку генаў з-за доўгатэрміновай ізаляцыі ад птушак на кантыненце таксама як і ўзніклых адрозненняў у марфалогіі. Птушкі з востраву не маюць сярод параўнаных супольных генаў або гаплатыпаў з птушкамі з чатырох іншых сучасных падвідаў.


Пасля таго, як узровень мора паміж востравам і мацерыковай часткай Кітаю зменшыўся, ізаляцыя птушак засталася на генетычным узроўні. Таму аўтары вылучаюць падвід у асобны від G monachus, які пакуль не мае афіцыйнай ангельскай назвы.


Крыніца:
Wu, Y, Huang, J, Zhang, M, Luo, S, Zhang, Y, Lei, F, Sheldon, F H and Zpi, F. 2012. Genetic divergence and population demography of the Hainan endemic Black-throated Laughingthrush (Aves: Timalidae, Garrulax chinensis monachus) and adjacent mainland subspecies. Molecular Phylogenetics and Evolution, In press. doi.10.1016/j.ympev.2012.07.005.


Паводле www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.oiseaux.net