Здольнасць папугаяў да паўтарэння галасоў іншых – гэта спроба “пачаць адносіны” – пра гэта кажуць навукоўцы.
Даследчыкі назіралі за паводзінамі аранжавалобых арацінга (Aratinga canicularis) – папугаяў, якія распаўсюджаны ад заходняй Мексікі да Коста-Рыкі.
Аказалася, што птушкі адказвалі хутчэй і больш часта, калі іншыя птушкі імітавалі іх голас. Таму д-р Торстэн Балсбі (Dr Thorsten Balsby) з універсітэту Орхуса і яго сааўтары па публікацыі з універсітэту Копенгагена (Данія) ў часопісе PLOS One лічаць, што папугаі маглі развіць свае здзіўляючыя здольнасці, каб мець магчымасць выбіраць да каго са сваёй групы яны хочуць звярнуцца.
Паводле навукоўцаў, ідэя іх даследавання нарадзілася дзякуючы рабоце, ў якой было знойдзена, што акуляравыя вераб’іныя папугайчыкі (Forpus conspicillatus) выкарыстоўваюць розныя фразы-“імёны” каб эфектыўна звяртацца да розных птушак у групе.
Аднак у прыродных умовах аранжавалобыя арацінгі жывуць у даволі складаным асяроддзі – групы асобін могуць змяняць свой склад і некалькі птушак могуць крычаць адначасова.
"Таму падобная сістэма “імёнаў” наўрацьці працавала б, таму што асобная птушка сустракаецца на працягу тыдня з сотнямі іншых.” – кажа д-р Білсбі.
Каб адрозніваць розных птушак і мець магчымасць звяртацца індывідуальна да іх у шумным асяроддзі, кожны папугай мае індывідуальны “кантактны голас”. Назіранні за птушкамі як у лесе, так і ў лабараторыі паказалі, што папугаі адказвалі хутчэй і часцей тады, калі іх уласны кантактны голас імітаваўся іншай птушкай.
Аказалася, што папугаі могуць імітаваць нават параўнальна невялікія адрозненні ў галасах. Таму пад час таго, як асобныя папугаі могуць змяняць групы і дадаткова ў групах можа змяняцца іх склад, гэта можа быць моцным рухавіком для стварэння такой адаптацыі да магчымасці індывідуальнага звароту да розных птушак.
Многія віды папугаяў хаця б частку году жывуць у групах. Гэта можа быць выклікам для птушак і патрабаваць гібкай сістэмы вакалізацыі.
Акрамя таго, што імітацыя голасу дапамагае звяртацца да індывідуальных птушак, яна таксама можа дапамагаць камунікаваць паміж сабой розным групам.
"У прыродных умовах аранжавалобыя арацінгі працягваюць імітаваць адзін аднаго нават пасля таго, як усталявалі кантакт”. Таму, каб зразумець функцыю такіх працяглых “перамоваў”, патрабуюцца дадатковыя назіранні. Магчыма, яны звязаны з абмеркаваннем рашэння пра аб’яднанне розных групаў папугаяў.
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак папугаяў Крамера – Дзьмітрыя Вінчэўскага
На гэтую тэму:
СТАЛІ ВЯДОМЫЯ ФІЛАГЕНЕТЫЧНЫЯ СУВЯЗІ ЗНІКЛАГА КАРАЛІНСКАГА ПАПУГАЯ
Генетыкі адкрылі новы від папугая, які знаходзіцца на мяжы знікнення
Вынішчыць адных папугаяў каб захаваць іншых- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ