Віншуем Уладзіміра Валенцінавіча Іваноўскага!

Аднаму з самых вядомых арнітолагаў Беларусі, - Уладзіміру Валенцінавічу Іваноўскаму– 31 кастрычніка 2012 г. Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі прысвоена навуковае званне “дацент”.

Уладзімір Валенцінавіч нарадзіўся ў Дагестане (Расія) ў 1946 годзе, а з 1972 г. звязаў сваё жыццё з Віцебшчынай і яе птушкамі, сярод якіх найбольш увагі прысвяціў даследаванням Сокалападобных і птушкам верхавых балот.

Ён – кандыдат біялагічных навук, аўтар больш 200 публікацый пра птушак нашай краіны, актыўна працягвае палявыя даследаванні і ўдзельнічае ў навуковых канферэнцыях у Беларусі і за яе межамі.

Уладзімір Валенцінавіч – ганаровы сябра АПБ, былы Старшыня і дзейны сябра Цэнтральнага Савету гэтай арганізацыі.

З 2008 г. У.Іваноўскі выкладае розныя дысцыпліны на кафедры экалогіі і аховы прыроды Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Нядаўна ў выдавецтве гэтага ўніверсітэту выйшла яго манаграфія:

Ивановский В.В. Хищные птицы Белорусского Поозерья.– Витебск: Изд-во УО «ВГУ им.П.М. Машерова, 2012. – 209 с.

Зычым Уладзіміру Валенцінавічу больш паслядоўнікаў з ліку моладзі, далейшых адкрыццяў і поспехаў у ахове нашых птушак!

Сябры і калегі

 

 

Comments

Это в вузе Владимир стал доцентом, а в поле профессор уже давно.

Владимир, удачи в твоём любимом деле, лёгких переходов и побольше свободного времени. До встречи!