Ружовыя фламінга стануць бацькамі ў сорак гадоў

У Парку птушак турыстычнага і адукацыйнага цэнтру Harewood House (Вялікабрытанія) фламінга, якім ужо сорак гадоў, адклалі яйкі ў гняздо, зробленае птушкамі ў сваёй вальеры. Працаўнікі парку птушак чакаюць на вылупленне птушанят.
Harewood House – вялікі палац з землямі навокал, збудаваны ў сярэдзіне 18 стагоддзя за грошы, атрыманыя Вэст-Індзкай гандлёвай кампаніяй ад продажаў цукру.


Цяпер, акрамя адукацыйнага цэнтру і іншых турыстычных атракцый, у ім працуе Парк птушак, дзе жывуць і размнажаюцца больш 100 трапічных відаў. Многія з іх – знікаючыя.

Паглядзець 2-х хвілінны рэпартаж пра неверагодных бацькоў-фламінга можна тут:
http://news.bbc.co.uk/2/hi/uk_news/england/8165555.stm

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by