Бёдуотчары дапамаглі знайсці першае гняздо белавухай чаплі-кваквы ў Віетнаме

    Белавухая чапля-кваква Gorsachius magnificus мае статус пагражаемага віду і яе гнездаванне было даказана для тэрыторыі Віетнама ўпершыню. Каманда даследчыкаў з BirdLife International у Індакітаі, Клуба бёдуотчараў Віетнама (Vietnam Birdwatching Club) і Vietnam Birding зрабілі адкрыццё, калі заўважылі дзвюх дарослых і двух слёткаў адпачываючых каля гнязда ў нацыянальным парку Ба Бе ( Ba Be National Park), у правінцыі Bac Kan.


     Гэты від кваквы мае вельмі малую і фрагментаваную папуляцыю, распаўсюджанне якой абмежавана паўднёвым Кітаем, а цяпер і паўночна-ўсходнім Віетнамам. Па ацэнках BirdLife, колькасць сусветнай папуляцыі віду вагаецца паміж 250 і 1000 птушак. 
    Раней лічылася, што кваква ўжо знікла ў Віетнаме. Аднак ў 2001 годзе пад час даследаванняў авіфауны правінцыі Bac Kan камандзе навукоўцаў з BirdLife пашчасціла назіраць там адну птушку.

На здымку – слётак белавухай чаплі-кваквы.

Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by