Птушкі дапамаглі стварыць яшчэ адну сям'ю

    Сёння, цёплым жнівеньскім днём у Тураве адбылася незвычайная падзея. Ў гэтую беларускую "сталіцу птушак", дзе аб гэтых пярнатых істотах нагадваюць не толькі яны самі - амаль у цэнтры горада знаходзіцца знакамітая ТВП (Тэрыторыя, важная для птушак) "Тураўское балонне", а на будынку гарадзкіх уладаў штогод выводзяць сваіх птушанят буслы, але і знаходзіцца адзіная ў Беларусі Станцыя кальцавання птушак НАН Беларусі, а дзякуючы Святу птушак, якое адбылося тут сёлета, выявы птушак змешчаны на некалькіх інфармацыйных шчытах, у вокнах мясцовай кавярні, а каля гатэлю стаіць помнік у выглядзе 2 бронзавых марадунак.

    Менавіта гэты прыпяцкі старажытны горад і вырашылі абраць для афіцыйнай цырымоніі стварэння сваёй сям'і берасьцейцы Віта Бохан і Іван Багдановіч. Сёння ў 13.00 мэр Турава Ігар Міцюрыч пры шматлікіх сведках зарэгістраваў іх шлюб. Адразу пасля віншаванняў родных і сяброў маладажоны накіраваліся да помніку куліку марадунцы.

    Іван Багдановіч - актыўны кальцавальнік птушак і бёдуотчар, цяпер вывучае  асаблівасці беларускіх лебедзяў і вучыцца ў аспірантуры б. Інстытуту заалогіі НАН Беларусі. Яго жонка Віта - таксама аматар прыроды і назіранняў за птушкамі.

Віншуем маладых і жадаем доўгага, шчаслівага і высокага палёту!

Сябры і калегі

Comments