Новы для Беларусі від птушак – чайканосая крычка – адзначаны ў Тураве + VIDEO

 Пад час непрацяглай паездкі за птушкамі Палесся, нашай групай у складзе двух беларусаў: Дзяніса Кіцеля і Дзьмітрыя Вінчэўскага і двух брытанцаў: Крыстофера Х’югса (Chris Hughes, Chairman of the University of Derby) і Говарда Браўтана (Howard Broughton, The Rushcliffe Barn Owl Project (RUBOP)) 10 мая на вялікіх разлівах паміж Туравам і в.Крэмна былі адзначаны і сфатаграфаваныя 2 чайканосыя крычкі (Gelochelidon (Sterna) nilotica) – новы для Беларусі від птушак.

Цікава, што калі мы пад час паездкі абмяркоўвалі: які новы для нашай краіны від птушак мог быць неўзабаве адзначаны, Дзяніс Кіцель як раз прапанаваў чайканосую крычку як найбольш імаверны з іх. Менавіта ён і ўбачыў новы від першым: адна з двух крычак прыцягнула яго ўвагу сваёй велічынёй, а потым ужо атрымалася разглядзець абодвух птушак, якія палявалі і адпачывалі вакол нас праз трубы і біноклі.

 

Пад час палёту абедзьве крычкі добра вылучаліся характарам палёту і аднастайна-белымі сілуэтамі сярод іншых чаек і крычак.

 

Паездка была арганізаваная Boletas Birdwatching centre.

Напярэдадні, 9 мая, адну з крычак бачыў галандзкі валанцёр АПБ, які знаходзіццаі ў Тураве, але, на жаль, ніякіх доказаў гэта назірання няма. 

http://youtu.be/J5fpqabOihA 

Месца, дзе былі адзначаныя чайканосыя крычкі:

Калі інфармацыя пра назіранне віду будзе зацверджана Беларускай арніта-фауністычнай камісіяй, чайканосая крычка стане 324-м, ці нават 325-м (калі будзе зацверджана больш ранняе сёлетняе назіранне белабрухага свіргуля ў Мінску) відам нашай арнітафауны. 

Чайканосыя крычкі – даволі шырокараспаўсюджаныя птушкі з разарваным арэалам: лакальна гняздуюць у паўднёвай Еўропе (між іншым – ва Ўкраіне на Сівашы), таксама ў Германіі і Даніі, Малай Азіі, на Каўказе, ў паўднёва-заходняй і ўсходняй Азіі, Аўстраліі, месцамі ў паўночнай і заходняй Афрыцы, на атлантычным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, некаторых астравах Карыбскага архіпелагу, а таксама рэках і атлантычным узбярэжжы Паўднёвай Амерыкі.

З 6 падвідаў, якія вылучаюць, у Еўропе сустракаецца толькі намінальны. Чайканосыя крычкі жывуць каланіяльна або асобнымі парамі на пясчаных астравах і марскіх узбярэжжах і азёрах у асяроддзі пашаў, стэпаў, паўпустынь, таксама на рэках і забалочаных тэрыторыях і польдэрах, часам у гарах да 2000 м в.у.м.

Адна з самых вялікіх крычак, якія сустракаюцца ў Еўропе і меншая толькі за крычку-чаграву. Яе размах крылаў – 90-115 см, што роўна або нават больш за чайку-рыбачку (85-110 см). Такія вялікія птушкі харчуюцца пераважна насякомымі, радзей – амфібіямі і дробнымі звярамі.

З 1886 г. (калі была адзначана ўпершыню) і да пачатку нашага стагоддзя ў Польшчы была зарэгістраваная толькі 14 разоў. Пры чым 10 з гэтых рэгістрацый адбыліся з 1978 г. і толькі 2 рэгістрацыі – на Балтыйскім узбярэжжы, ўсе іншыя – ўнутры краіны па 1-3 птушкі.

Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 

Здымкі аўтара і Howard Broughton

 

 На гэтую тэму:

 Сенсация: новый для Беларуси вид птиц - белобрюхий стриж - в Минске !

 Новы для Беларусі від птушак – камчацкая чайка (Larus schistisagus) – адзначаны ў Гродна  

 Камчацкая чайка ўсё яшчэ ў нас = Slaty-backed Gull Diary 30.12.2012-04.01.2013 + VIDEO  

В Списке птиц Беларуси официально появились 3 новых вида: Протокол заседания БОФК от 16.01.2013 

 

 

 

Comments

Владимир (госць) - 20.05.2013 - 16:33

In reply to by Falcon

Прорвало дамбу между д. Кремное и Туровом, которая создавала значительную "лагуну" между поймой Припяти и дорогой от Чернич до Турова напротив нового сыродельного завода: до самого разлива она была сухой и там шевелились мелиораторы. В отличие от других мест, в месте прорыва дамба не имела маломальской растительности на откосах и была более узкой,чем на других участках. Версия начальства: дамбу "подточили" бобры. Несостоятельна, хотя я видел одно-единственное дерево с погрызами бобров (могло принести водой). Версия некоторой части населения: мелиораторы сами разрушили этот участок дамбы, чтобы "утопить" в воде факты хищений при производстве работ. Я же думаю, что это обычное разгильдяйство: пока гром не грянет...

Harrier - 20.05.2013 - 19:23

In reply to by Владимир (госць)

 Ваша версія падобна на праўду. Цікава, што новы кавалак узноўленай дамбы насыпалі, выкарыстоўваючы будаўнічае смецце, зямлю і ... гной ад свінак ці кароваў.

Pavel Pinchuk - 15.08.2013 - 02:36

In reply to by Владимир (госць)

 Давно не заходил на сайт. Версия про самоподрыв дамбы мелиораторами типично белорусская.

Я был на месте прорыва через пару часов после него. Действительно вода во время сильного ливня попала в бобровую нору. А дальше дело техники. Бобрами эта дамба довольно сильно изрыта. Так что не надо хотя бы тут искать врагов.

 

П.с. Закончилось "эльдорадо" как и положено - все распахали и посадили кукурузу. Успех гнездования нулевой. Кроме того, по меньшей мере 5 больших веретенниокв разбились о провода (нашли 2 живых птиц с неправильно сросшимся крылом и 3 трупа).

 Сумна, канешне, што скончылася "как і положено". Аднак для мяне гэты прарыў яшчэ раз паказаў, якія вялізарныя магчымасці і патэнцыял мае для  птушак Тураў і наваколле. Нават калі вада вышэй звычайнага і месцаў для гнездавання на балонні няма.

А тэорыі пра "падрыўную дзейнасць" тых, хто насамрэч павінен ёй супрацьстаяць і сапраўды, тыпова беларускія. Бо заснаваны на папярэднім шматгадовым досведзе ўзаемадзеянняў людзей і ўлады - мала хто ўжо верыць у "афіцыйныя версіі". І гэта хутчэй добра, чым кепска.