Выбрана эмблема 6 чэмпіяната Беларусі па спартыўнай арніталогіі

25.08.2009 - 17:23 | Kiolk

     Цягам папярэдняга тыдня, на нашым сайце адбывалася абмяркаванне эмблемы 6 чэмпіяната Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Было вказана шмат меркаванняў (вялікі дзякуй усім хто пакінуў каментары да навіны), якія дапамаглі стварыць найбольш удалую эмблему. Па агульнаму меркаванню быў выбраны варыянт шэрая гусь на фоне Беларусі, распрацаваў дадзены варыянт Дзьмітрый Гупянец.

    З гэтай эмблемай да чэмпіяната было распрацавана два варыянта саколак. Калі вы жадаеце прымаць ўдзел у чэмпіянаце ў арыгінальнай саколцы ці проста мець прыгожую майку з выявай птушкі года, дашліце замову на майку Дзьмітрыю Вінчэўскаму на пошту harrier@tut.by, у ёй трэба пазначыць

1. Паштовы адрас на які вы жадаеце атрымаць майку.

2. Прозвішча, Імя, Імя па бацьку.

3. Колькасць, памеры  і варыянт саколкі.

Кошт адной саколкі складае 30-35 тыс. бел. руб. (разам з перасылкай па Беларусі)

Замовы на саколкі прымаюцца да 31 жніўня. Перасылка адбудзецца да пачатку чэмпіяната.

Замовы якія будуць атрыманы пасля 31 жніўня будуць выкананы пасля 5 верасня.

Варыянт 1.

Варыянт 2.

 

Comments

 Пачалася рэгістрацыя каманд на 6 адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі. 

Тэлефон аргкамітэта Чэмпіяната (нумары для рэгістрацыі каманд, а таксама на іх патрэбна тэлефанаваць падчас Чэмпіяната):

Гарадскі: 8-017-263-06-13.
МТС: 8-029-223-06-13.
Velcom: 8-029-101-68-87

Адрас электроннай пошты для рэгістрацыі каманд:
 club200@tut.by
Спіс відаў  па заканчэнні Чэмпіяната дасылайце па факсу, альбо па электроннай пошце:

Факс: 8-017-265-08-11
E-mail: yahorava@ptushki.org