Самы маленькі ў Свеце папугай быў упершыню засняты ў прыродзе

   Маленькая птушачка, не большая за вялікі палец рукі дарослага чалавека, меншая за некаторых насякомых з якімі яна сустракаецца ў тым жа лесе.
Каманда з BBC, якая робіць адмысловую серыю тэлепраграм на Папуа Новай Гвінеі пад назвай “Схованы Свет вулкана” і суправаждае экспедыцыю навукоўцаў, змагла ўпершыню засняць двух жоўтатварых карлікавых папугаяў (Micropsitta pusio). 

 Яшчэ адну дарослую птушку таго ж віду атрымалася злапаць д-ру Джэку Дамбэчэру (Dr Jack Dumbacher), орнітолагу з California Academy of Sciences у Сан-Франсыска (ЗША), аднаму з навукоўцаў, які даследаваў фауну кратэра вулкану на гары Bosavi. Кратэр мае 4 км у шырыню і сцены вышынёй да 1 км.

   Сярэднія памеры гэтых самых маленькіх у Свеце папугаяў – толькі 9 см даўжыні і 11,5 г вагі!
Жоўтагаловы падвід карлікавых папугаў сустракаецца толькі ў паўночных нізінах Новай Гвінеі да вышыні прыкладна 800 м ад ўзроўню мора. Самцы і самкі вельмі падобныя знешне, але апошнія маюць не такія яркія плямы на галаве.

   Аператар BBC Гордан Бачэнэн (Gordon Buchanan) знайшоў гняздо пары папугаяў у глыбіні першабытнага дажджавога лесу. Птушкі выбралі для дупла тэрмітнік, у якім, лапамі і дзюбамі зрабілі паглыбленне, дзе і адклалі свае яйкі.
Цікава, што карлікавыя папугаі не ядуць сочныя плады або арэхі, а харчуюцца лішайнікамі і грыбамі. Аднак дагэтуль наконт іх харчавання вядома нагэтулькі мала, што ўсе спробы утрымліваць іх у няволі не мелі поспеху.

   Пад час гэтай экспедыцыі атрымалася злапаць невядомы навуцы від гіганцкіх пацукоў з роду Mallomys. Яшчэ адным выключна цікавым назіраннем была сустрэча з качкай Сальвадора (Salvadorina waigiuensis), рэдкай птушкай, якая прызвычаілася да жыцця на хуткіх лясных ручаінах. Гэтыя качкі – адзіны від птушак – эндэмікаў вострава Новая Гвінея.
Яшчэ два віды птушак, сустрэчы з якімі захапілі ўсіх удзельнікаў экспедыцыі гэта фруктовая туркаўка (паводзіны якіх паказалі, што яны да гэтага ніколі не бачылі чалавека і пачуваліся цалкам бяспечна нават паблізу ад яго) і каралеўская райская птушка.

   Даведацца больш пра карлікавых папугаяў можна тут:

Buff-facedpygmyparrot: IUCN Pygmy parrots: AvianWeb
Паглядзець маленькіх папугаяў каля гнязда ў кароценькім фмльміку можна тут: www.news.bbc.co.uk/earth/hi/earth_news/newsid_8236000/8236410.stm 

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Каляровая табліца з прадстаўнікамі ўсіх падвідаў карлікавага папугая з www.avianweb.com